ПАЛЬЧЭЎСКІ АЛЕСЬ
(1905-1979)
Ёсць на Уздзеншчыне маляўнічая вёска Прусінава. Размясцілася яна ля вытоку Нёмана, сярод густых хваёвых лясоў. Тут у сям’і селяніна нарадзіўся Алесь Пальчэўскі − вядомы беларускі пісьменнік. Ён быў адзінаццатым дзіцем у бацькі, якому належала ўсяго 3,5 гектара воранай зямлі. Каб жыць на гэтым надзеле, трэба было працаваць ад цямна да цямна. Да працы з самых малых гадоў прызвычаіўся і Алесь. Яму было наканавана застацца на вёсцы, але хлопец прагна цягнуўся да ведаў: шмат чытаў, ладзіў у вёсцы спектаклі, падпісваў аднавяскоўцаў на газеты. Пасля заканчэння пачатковай школы ў Прусінаве ён вучыўся ў вышэйшым пачатковым вучылішчы ў вёсцы Новы Свержань, на Стаўбцоўшчыне, потым паступіў на рабфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пасля стаў студэнтам філфака. Вучыўся Пальчэўскі ў адной групе з П.Броўкам, Я.Скрыганам, С.Баранавых, В.Кавалём, спрабаваў пісаць сам. З блаславення К.Чорнага яго першыя творы пачалі з’яўляцца ў сталічных выданнях з 1925 г., але пачаткам літаратурнай дзейнасці Алесь Восіпавіч лічыў 1926 г., калі ў часопісе «Малады араты» было надрукавана яго апавяданне «Ахвяра». У 1931 г. Пальчэўскі скончыў універсітэт, а праз год у выдавецтве «Чырвоная змена» выйшла асобнай кніжкай яго п’еса для школьнай самадзейнасці «З чырвоным сцягам», у 1934 г. у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі − п’еса «Зломаная іголка». Захапленне драматургіяй жыло з таго часу, як у роднай вёсцы пачаў прымаць актыўны ўдзел у самадзейнасці. Патрэбных твораў не хапала, таму і даводзілася самому брацца за пяро.
Пасля заканчэння універсітэта Пальчэўскі займаўся выдавецка-газетнай работай. Працаваў адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Кааперацыя БССР», затым − у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у дзіцячым часопісе «Іскры Ільіча». У гэты перыяд ён рыхтаваў да друку зборнік апавяданняў для дзяцей «Акурак». Аднак 26 лістапада 1936 г. жыццё Алеся Восіпавіча набыло новы паварот: яго аб’явілі «ворагам народа», а 1 кастрычніка 1937 г. прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Пасля рэабілітацыі ў 1954 г. Пальчэўскі вярнуўся ў Мінск. Ён працаваў у газеце «Зорька», рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, а з 1961 па 1971 г. − адказным сакратаром часопіса «Вясёлка». Пісьменніку давялося нанава ўваходзіць у літаратуру. Ён выдаў некалькі кніг для дарослых чытачоў, аднак больш пісаў дзецям. Напісанае і выдадзенае да вайны стала бібліяграфічнай рэдкасцю, а сапраўднае знаёмства з пісьменнікам адбылося ў канцы 50-х гадоў, калі выйшлі яго кнігі «Родныя берагі» і «Беражанкі». З апошняй кніжкі і пачаліся для Пальчэўскага сапраўдныя ўваходзіны ў дзіцячую літаратуру. «Ты не адзін» (1960), «Аля і Галя» (1961), «Дым над лесам» (1964), «Данеўцы — нашы знаёмыя» (1965), «Таемная крушня» (1969), «Тайна аднаго звяна» (1971), «Аднавокі сом» (1974) − усе гэтыя кнігі прызначаліся юнаму чытачу. У іх пісьменнік даследаваў «дзяціную пару чалавека праз яго любоў да прыроды, да працы, адзін да аднаго, да ўсіх разам»(Цыт. па: Пальчэўскі А. Выбраныя творы: У 2 т. Мн., 1980. Т. 1. С. 8.), − пісаў крытык У.Юрэвіч. Самы значны з твораў Пальчэўскага для дзяцей − аўтабіяграфічная аповесць «Сцежкі» (1977). Яна стала для пісьменніка лебядзінай песняй.
Смерць застала Алеся Пальчэўскага на парозе яго 75-годдзя. Застала нечакана, за рабочым сталом, калі ён рыхтаваў два тамы выбраных твораў. Завяшчанне пра пахаванне было пакінута свайму вернаму сябру і жонцы, таксама пісьменніцы − Тамары Цулукідзе. Спачываць вечна ён пажадаў побач з магіламі сваіх бацькоў. Там, у родным Прусінаве, на высокай наднёманскай кручы, пад шатамі хвой, ён і пахаваны.
Пальчэўскі, А. Выбраныя творы: У 2 т. Т.1: Апавяданні і аповесці / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Маст.літ., 1980. – 334с.
Пальчэўскі, А. Выбраныя творы: У 2 т. Т.2:Аповесці /Алесь Пальчэўскі – Мн.: Маст.літ., 1980. – 366с.
Пальчэўскі А. Аднавокі сом: Апавяданні /Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Маст.літ., 1974. – 63с.
Пальчэўскі, А. Былі ў маці сыны:Апавяданні, замалёўкі, успаміны / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Беларусь, 1968. – 254с.
Пальчэўскі, А. Жнівеньская раніца: аповесць, апавяданні і замалёўкі / Алесь Пальчэўскі. – Мн., 1963. – 334с.
Пальчэўскі, А. Запознены пасаг: апавяданні і аповесць / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Маст.літ., 1973. – 221с.
Пальчэўскі, А. Мора на камені: выбранае / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Беларусь, 1966. – 564с.
Пальчэўскі, А. Ноч на вахце:Аповесці, апавяданні, замалёўкі /Алесь Пальчэўскі. – Мн.:Маст.літ.,1979. – 286с.,іл.
Пальчэўскі, А. Родныя берагі: Апавяданні /Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Дзяржвыд БССР, 1958. – 278с.
Пальчэўскі, А. Сустрэчы з Якубам Коласам /А. Пальчэўскі // Успаміны пра Якуба Коласа. – Мн., 1982. – С.166-172
Пальчэўскі, А. Сцежкі: аповесць / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Маст.літ., 1977. – 240с.
Пальчэўскі, А. Таемная крушня: апавяданні / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Беларусь, 1969. – 256с.:іл.
Пальчэўскі, А. Тайна аднаго звяна: аповесць / Алесь Пальчэўскі. – Мн.: Беларусь, 1970. – 96с.:іл.
Пальчэўскі, А. Ты не адзін: аповесці і апавяданні / Алесь Пальчэўскі. – Мн.:Нар. асвета, 1970.- 192с.
- Пальчэўскі Алесь //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12. – Мн., – С.22
- Пальчэўскі Алесь (Аляксандр Восіпавіч) //Памяць: гіст. – дакум. хроніка Уздзенскага раёна. – Мн., 2003. – С.515
- Пальчэўскі Алесь // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т.4 – Мн., 1995. – С.443-447
- Алесь Пальчэўскі// Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік. – Мн., 1994. – С.416-417.
- Буйло, К. Як свеціцца цудоўны камень:Верш:[Алесю Пальчэўскаму] /К. Буйло // Буйло К. …Коціцца рэха: вершы, паэмы, лісты. – Мн., 1993. – С.151-152.
- Васілевіч, А. Вяртанне /Алена Васілевіч //Васілевіч А. Люблю, хвалююся, жыву: нататкі, эсэ, роздум. – Мн.,1986. – С.71-73
- Пальчэўскі, А.Жыццёвыя сцежкі: каля вытокаў памяці / Алесь Пальчэўскі // Пра час і пра сябе. – Мн., 1966. – С. 266-278.
- Скрыган, Я. Пасля развітання /Янка Скрыган // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця: апавяданні, успаміны, роздум. – Мн., 1990. – С.120-125.
- Шырко, В.Не зарастуць тыя сцежкі /Васіль Шырко // Шырко В. Дарагія мае землякі / Васіль Шырко. – Мн.,1991. – С.111-120
- Алейнік, Л. Чуласць і спагада Алеся Пальчэўскага / Лада Алейнік // Роднае слова. – 2004. — №12. – С.7-11
- Грахоўскі, С. Алесевы сцежкі /С. Грахоўскі // ЛіМ. – 1990. – 19 студз. – С.6-7
- Кароль, М. Лагеры не зачэрсцвілі душу /Мікалай Кароль // Мін. праўда. – 1995. – 26 студз.
- Карлюкевіч, А. Быў чулым настаўнікам… / А. Карлюкевіч // ЛіМ. – 1993. – 3 верас. – С.12
- Карлюкевіч, А. Пісьменнік, настаўнік, светлай душы чалавек /А. Карлюкевіч, Г. Пальчэўскі // Чырвоная зорка. – 1995. – 11 кастр.
- Карлюкевіч, А. Пухавіцкі характар /А. Карлюкевіч // Маладосць. – 1998. — №1. – С.239-240
- Кісялёў, Ул. Сцежкі творчасці і рэпрэсій /Уладзімір Кісялёў // Мін. праўда. – 2000. – 25 мая
- Марціновіч, А. Вузельчык да вузельчыка / А. Марціновіч / Пралеска. – 1995. — №1. – С.33-34
- Мімрык, А. Настаўнік і сябар дзятвы /Алена Мімрык // Полымя. – 2005. — №1. – С.225-230
- Мімрык, А. Просты і душэўны /Алена Мімрык // Маладосць. – 2000. — №9. – С. 219-228
- Папко, А. Сцежкі чуласці і дабрыні / Анатолій Папко // Чырвоная зорка. – 1995. – 18 студз.