Арабей Лідзія — Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ

АРАБЕЙ ЛІДЗІЯ

(27.08.1925 – 20.02.2015)

Нарадзілася Л.Л. Арабей у вёсцы Нізок 27 чэрвеня 1925 года ў сям’і служачых. Лёс распарадзіўся так, што гады Вялікай айчыннай вайны правяла яна ў горадзе Шчучыне Гродзенскай вобласці. Пасля вызвалення нашай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў з’яўлялася супрацоўніцай рэдакцыі мясцовай газеты “Чырвоны сцяг”, а з 1945 года перабралася на жыццё і творчую працу ў сталіцу Беларусі.  Працавала сакратаром у старшыні СП БССР М. Лынькова, тэхнічным сакратаром рэдакцыі часопіса “Вожык”. Адначасова вучылася ў вячэрняй школе рабочай моладзі. У 1946 годзе скончыла 10 класаў і паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Вучобу сумяшчала з работай спачатку ў “Вожыку”, потым у газеце “Чырвоная змена” у якасці літсупрацоўніка. У 1947-48 гадах працавала настаўніцай. Пасля заканчэння універсітэта (1951) накіравана ў газету “Калгасная праўда” У тым жа годзе паступіла ў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (скончыла ў 1954). З 1955 года – рэдактар у выдавецтве “Беларусь”, у 1967-74 – у часопісе “Полымя”. З 1958 года – член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1974 года на творчай працы.

         Літаратурную працу Лідзія Львоўна Арабей пачала з 1946 года. Аўтар літаратуразнаўчых даследаванняў пра Цётку, Х. Шынклера. Мастацкія творы: раманы, аповесці, апавяданні прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці, падзеям вайны, дзецям і юнацтву.  З пад яе пяра выйшлі такія кнігі як “Мера часу” (1962), “Экзамен” (1963), “Сярод ночы” (1968), “Мне трэба ехаць” (1974), “Паласа дажджу” (1984), “Пошукі кахання (1987), “Перавал” (1998) і інш. Глыбокім псіхалагізмам вылучаюцца раманы “Іскры ў папялішчы”, “Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы”. Не абмінула яна і перакладчыцкай дзейнасці.

Не адну кніжку прысвяціла Л. Арабей дзецям. У 1989 годзе выйшаў зборнік “Ісці ў разведку”, які складаецца з апавяданняў і казак, прызначаных для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Бібліяграфічны спіс літаратуры аб жыцці і творчасці

 

  1. Арабей Лідзія Львоўна // Культура беларусі : энцыклапедыя. Т.1. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010ю – С.197.
  2. Арабей Лідзія Львоўна // Памяць: гіст.-дакумен. хроніка Уздзенскага раёна. – Мінск: Белта, 2003. – С.498
  3. Арабей, Л.Л. Прыгаданае / Л.Л. Арабей // Пра час і пра сябе: аўтабіягр. беларус. пісьменнікаў. – Мінск: Беларусь, 1966. – С. 16-21
  4. Астравух, Т. Апаленая маладосць: [да 80-годдзя з дня нараджэння Л.Л. Арабей] / Т. Астравух //Чырвоная зорка. – 2005. – 29 чэрв.
  5. Барсток, М. Лідзія Львоўна Арабей: [да 60-годдзя з дня нараджэння] /М. Барсток //Полымя. – 1985. — №6. – С. 222- 223
  6. Драчан, А.В. Калыскай стала зямля нізаўская / Аксана Драчан // Чырвоная зорка. – 2015. – 27 чэрв. – с.4.
  7. Калкоўская, З. Гарызонты яе жыцця / Зоя Калкоўская // Чырвоная зорка. – 2010. – 30 чэрв.
  8. Калядка, С. У сузор’і мастацкіх адкрыццяў / Святлана Калядка // Роднае слова. –2005. – № 6. – 5 чэрв. – С. 12 – С.14.
  9. Кароль, М. Заставацца на полымі любві / Мікалай Кароль // Рэспубліка. – 2010. – 25 чэрв.
  10. Карлюкевіч, А. Ці ёсць ваяры ў літаратуры? / Алесь Карлюкевіч // ЛіМ. – 1995. – 7 ліп. – С.7
  11. Кароль, М. Праз паласу дажджу /Мікола Кароль //Рэспубліка. – 2005. – 24 чэрв.
  12. Марціновіч, А. Галубінае крыло пяшчоты /А. Марціновіч //Далучанасць: літ.-крытыч. артыкулы, рэцэнзіі, эсэ /А. Марціновіч. – Мінск: Маст. літ., 1990. – С.120-130
  13. Марціновіч, А. Жаночая душа – крышталь / А. Марціновіч  //  Бел. думка. – 1996. –  №12. – С.152-153.
  14. Марціновіч, А. Набытак творчых вёснаў: [да 70-годдзя з дня нараджэння Л. Арабей] /А. Марціновіч // Мінская праўда. – 1995. – 27 чэрв.
  15. Сабалеўскі, В. Калыскай стала зямля нізаўская / Віктар Сабалеўскі // Чырвоная зорка. – 2000. – 24 чэрв.
  16. Шырко, В. На крыжавых пуцінах /Васіль Шырко //Дарагія мае землякі /Васіль Шырко. – Мінск,1991. – С.145-150
Бібліяграфічны спіс твораў аўтара
  1. Арабей, Л. Выбранае: аповесці, апавяданні /Л.Л. Арабей. – Мінск: Маст. літ., 1975. –  364 с.
  2. Арабей, Л. Выбраныя творы ў 2-х тамах /Л.Л. Арабей; прадм. І. Навуменкі. –  Мінск: Маст. літ., 1985.
  3. Арабей, Л. Белае поле / Л. Арабей. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 190 с.
  4. Арабей, Л. Искры в пепле / Л.Л. Арабей. – Минск: Маст. літ., 1973.– 271 с.
  5. Арабей, Л. Іскры ў папялішчы /Л.Л. Арабей. – Мінск: Беларусь, 1970. – 363 с.
  6. Арабей, Л. Ісці ў разведку /Л.Л. Арабей ; маст. С. Волкаў. – Мінск: Юнацтва, 1989. – 79 с.
  7. Арабей, Л. Костры метели / Л. Арабей. – М.: Сов. писатель, 1970. – 488 с.
  8. Арабей, Л. Лариса /Л.Л. Арабей. – Минск: Юнацтва, 1982. – 254 с.
  9. Арабей, Л. Мера часу /Л.Л. Арабей. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1962. – 198 с.
  10. Арабей, Л. Мне трэба ехаць / Л. Л. Арабей. – Мінск: Маст. літ., 1974. – 287 с.
  11. Арабей, Л. На полымі любві/ Л.Л. Арабей. – Мінск: Выд. В. Хурсік, 2006. – 331 с.
  12. Арабей, Л. На струнах буры /Л.Л. Арабей. – Мінск: Беларусь, 1967. – 320 с.
  13. Арабей, Л. Паласа дажджу / Л.Л. Арабей. – Мінск: Маст. літ., 1984. – 246 с.
  14. Арабей, Л. Перавал /Л. Арабей. – Мінск: Маст. літ., 1998. – 253 с.
  15. Арабей, Л. Пошукі ісціны /Л.Л.Арабей. – Мінск: Выд.Віктар Хурсік, 2005. – 220 с.
  16. Арабей, Л. Пошукі кахання / Л. Л.Арабей; маст. В. Пучынскі. – Мінск: Маст.літ.,1987. – 288 с.: іл.
  17. Арабей, Л. Сіні бор / Л.Л.Арабей; маст. Б. Забораў – Мінск: Беларусь, 1972. – 103 с.
  18. Арабей, Л. Синий бор / Л. Арабей; авториз. пер. с бел. В.Б. Идельсона. – Минск: Юнацтва, 1985. – 80 с.
  19. Арабей, Л. Созвездие Большой Медведицы / Л.Л. Арабей. – М.: Воениздат, 1983. – 230 с.
  20. Арабей, Л. Стану песняй…: жыццё і творчасць Цёткі /Лідзія Арабей. – Мінск: Маст.літ.,1990. – 270 с.
  21. Арабей, Л. Сузор’е Вялікай Мядзьведзіцы /Лідзія Арабей. – Мінск: Маст.літ.,1980. – 288 с.,іл.
  22. Арабей, Л. Сярод ночы /Лідзія Арабей. – Мінск: Беларусь, 1968. – 288 с.
  23. Арабей, Л. Халодны май /Лідзія Арабей. – Мінск: Маст. літ., 1993. – 272 с.
  24. Арабей, Л. Хвядос Шынклер / Л. Арабей. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1959. – 162 с.
  25. Арабей, Л. Цётка (Алаіза Пашкевіч): крытыка – біяграфічны нарыс / Л.Л. Арабей. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1956. – 158 с.
  26. Арабей, Л. Череда / Л.Л. Арабей. – Минск: Маст. літ., 1981. – 442 с.
  27. Арабей, Л. Экзамен / Лідзія Арабей. – Мінск: Беларусь,1964. – 270 с.