Бялевіч Антон — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

 БЯЛЕВIЧ АНТОН

(27.05.1914 11.04.1978)

Антон Пятровіч Бялевіч нарадзіўся  27 мая 1914 г. у вёсцы Дуброўка Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Магілёўскага палітасветнага інстытута (1935) працаваў загадчыкам аддзела пухавіцкай  раённай газеты «За калгасы», нарысістам у газеце «Чырвоная змена», у 1939-1945 гг. — у газеце «Звязда». У 1941 г., калі  Гомель ужо бамбілі фашысты, ён разам з паплечнікамі друкаваў тыраж газеты «Звязда», якая заклікала на  барацьбу з ворагам. У час Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у беларускім перыядычным друку. Прызнаны не прыдатным да вайсковай службы па стану здароўя (у яго быў кепскі зрок), па уласнай просьбе быў перапраўлены за лінію фронту да землякоў-партызан, знаходзіўся ў Першай партызанскай брыгадзе Бацькі Міная (Шмырова). Двойчы шчаслівы лёс уратаваў яго ад смерці: першы раз ён пазбег смерці ад нямецкага снайпера, другі — выратаваўся ад куль карацеляў, якія напалі на партызанскую заставу.

         Пасля вайны два гады працаваў загадчыкам аддзела паэзіі газеты «ЛіМ», пазней у 1947-1950 гг. — нарысістам газеты «Савецкі селянін». Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» і медалямі.

         Як прыгадваў паэт П. Прыходзька, А. Бялевіч быў шчырым чалавекам, з добрай, адкрытай душой, заўсёды ішоў насустрач таварышу, часам, надта нечым узбуджаны, быў рэзкім у праяўленні сваіх пачуццяў, але гэта хутка праходзіла, і ён  зноў станавіўся ціхім, спакойным, засяроджаным на адным —  творчасці. Антон Пятровіч любіў пажартаваць, па ўспамінах сяброў, некаторыя гісторыі з жыцця А. Бялевіча насілі анекдатычны характар.

         Памёр 11 красавіка 1978 г., на хвілінку адарваўшыся ад пісьмовага стала, дзе ляжаў недапісаны аркуш паперы.

         Першы верш апублікаваны ў 1938 г. у газеце «ЛіМ». Да вайны А. Бялевіч не паспеў выдаць зборнік паэзіі. Можна сказаць, што Бялевіч як паэт нарадзіўся ў вайну: пасля паэмы «Мой майстра», напісанай у 1943 г., якую крытыка лічыць адной з лепшых, да аўтара прыйшло заслужанае прызнанне. У 1945 г. у Маскве выйшаў першы зборнік паэзіі «Человек из дубровы» у перакладзе на рускую мову, у Мінску –  вершаваная казка «Мароз-партызан». Аўтар больш 20 кніжак паэзіі: «На бацькоўскіх сцежках», «Мой шчодры бор» і інш. Выдаў зборнік вершаваных фельетонаў «Маштабны Міканор». Напісаў для дзяцей кнігі вершаў «Ідзі, мой, сын», «Тарасікава дарожка», «Дабрадзейны асілак», «Партызанскі рыбачок», аповесць «Малюнкі маленства».

         Аўтар дакументальнай аповесці «Мінай Шмыроў», кніг нарысаў «Сонечным шляхам», «Хатынь: боль і гнеў» і інш., кніг літаратурных партрэтаў «Чарадзеі». Выйшлі «Выбраныя творы» у 2 тамах (1968-1969).

         Перакладаў на беларускую мову «Демон» М. Лермантава (разам з Я. Коласам і А. Зарыцкім), «Страна Муравия» (сумесна з А. Зарыцкім), «За даллю — даль» А. Твардоўскага і інш.

Бібліяграфічны спіс літаратуры аб жыцці і творчасці
  1. Барадулін, Р. Вясёлы дзівак / Р. Барадулін // Аратай, які пасвіць аблокі / Р. Барадулін. – Мінск, 1995. – С.168-170
  2. Бур’ян, Б. Суседзі-аднапалчане / Б. Бур’ян // І толькі надпіс / Б. Бур’ян. – Мінск, 1987. – С.81-104
  3. Бярозкін, Р. Паэты аднаго пакалення: талент і светапогляд / Р. Бярозкін // Полымя. – 1960. – №5. – С.159-174
  4. Бярозкін, Р. Паэты аднаго пакалення: талент і светапогляд /Р. Бярозкін // Спадарожніца часу: артыкулы аб паэзіі / Р.Бярозкін. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1960. – С.17-199
  5. Велюгин, А. Подснежники памяти: [80 лет со дня рождения А. Белевича] / А. Велюгин // Нёман – – №7. – С.15-20
  6. Вялюгін, А. З Дуброўкі краіна відна / А. Вялюгін // Выбранныя творы: у 2 т. Т.1 / А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1969. – С.5-10
  7. Камейша, К. Антон Бялевіч (1914-1978) / К. Камейша // Полымя. – 2007. – №1. – С.149-156
  8. Камейша, К. З Дуброўкі ўсю краіну бачыў / Казімір Камейша // ЛіМ. – 2009. – 29 мая. – С.15
  9. Камейша, К. Песні сіла зямная / К. Камейша // Полымя. – 1981. – №4. – С.251-253
  10. Карлюкевіч, А. З панадсвіслацкіх прастораў / Алесь Карлюкевіч // Мінская праўда. – 2014. – 15 мая.- С.5.
  11. Кудраўцаў, І. Сказ пра няскоранасць / І. Кудраўцаў // Звязда. – 1973 – 4 вер.
  12. Няхай, Р. З крыніц народнага жыцця / Р. Няхай // ЛіМ. – 1984. – 1 чэрв. – С.7
  13. Няхай, Р. З песняй у сэрцы: [60 год з дня нараджэння А. Бялевіча] / Р. Няхай // Беларусь. – 1974. – №5 – С.27
  14. Прыходзька, П. Песня ішла з Дуброўкі / П. Прыходзька // На хвалях часу / П. Прыходзька. – Мінск, 2005. – С.58-72
  15. Святлова, І. Радком праўдзівым верша: [70 год з дня нараджэння А. Бялевіча] / І. Святлова // Настаўніцкая газета. – 1984. – 26 мая
  16. Турайкевіч, Я. Свет, адухоўлены багаццем душы / Я. Турайкевіч // Мінская праўда. – 1984. – 25 мая
  17. Шырко, В.А. Паэт з Дуброўкі / В. Шырко // Дарагія мае землякі: кн. для вучняў / В. Шырко. – Мінск, 1991. – С.91-97
Бібліяграфічны спіс твораў аўтара
  1. Бялевіч, А. А ў бары, бары: вершы і паэмы / А. Бялевіч; іл. Л.І. Бятанава. – Мінск: Маст.літ., 1974. – 127 с.
  2. Бялевіч, А.Беларусь мая!: верш /А.Бялевіч // Маладосць. –1972. – №11. – С.101
  3. Бялевіч, А.Вінтоўка і плуг: паэмы /А.Бялевіч; іл. В. Юрчанка. – Мінск: Беларусь, 1969
  4. Бялевіч, А.Выбраныя творы: У 2 т. Т.1: Вершы / Антон Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1968. – 296 с.
  5. Бялевіч, А.Выбраныя творы: У 2 т. Т.2: Паэмы / Антон Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1969. – 200 с.
  6. Бялевіч, А.Высокі поўдзень: вершы / А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1964. – 215 с.
  7. Бялевіч, А.Гарынь: паэма / А. Бялевіч. – Мінск: Мас.літ., 1972. – 134 с.
  8. Бялевіч, А.Дарогай шчасця: вершы і паэмы / А. Бялевіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. – 368 с.
  9. Бялевіч, А.Добрыя людзі: нарысы / А. Бялевіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1957. – 180 с.
  10. Бялевіч, А.З Дуброўкі краіна відна / А. Бялевіч. – Мінск: Маст літ., 1974. – 174 с.
  11. Бялевіч, А.За салаўінымі гаямі: паэмы і вершы / А. Бялевіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1959. – 174 с.
  12. Бялевіч, А.Живое диво / А. Белевич; ил. О.В.Титова. – Л.: Сов. писатель, 1973.-168 с.
  13. Бялевіч, А.Колас паводле народнага: вершы / А. Бялевіч // Полымя. – 1977. – №6. – С.132-140
  14. Бялевіч, А.Ленты для Параскі / А. Бялевіч // Нёман. – 1976. – №6. – С.61-90
  15. Бялевіч, А.Любоў мая: вершы / А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1971. – 151 с.
  16. Бялевіч, А.Людзі робяць вясну: нарысы / А. Бялевіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1959. – 62 с.
  17. Бялевіч, А.Малюнкі маленства: аповесць / А. Бялевіч; іл. Т. Мельянец. – Мінск: Маст. літ., 1977. – 111 с.
  18. Бялевіч, А.Мінай Шмыроў: бацька Мінай: дакум. аповесць /А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1969. – 131 с.
  19. Бялевіч, А.Мой шчодры бор: вершы і паэмы / А. Бялевіч; аўт. прадм. Р. Няхай. – Мінск: Маст.літ., 1985. – 303 с.
  20. Бялевіч, А.Партрэт бацькаўшчыны: вершы і паэма «Вяселле» / А. Бялевіч; іл. І. Андрыянава. – Мінск: Беларусь, 1967. – 118 с.
  21. Бялевіч, А.Партызанскі рыбачок: паэма / А. Бялевіч; іл. В. Сакалова. – Мінск: Маст. літ., 1976. – 40 с.
  22. Бялевіч, А.Пчаляр : верш / Антон Бялевіч // Буся. – 2017. — №4. – С.2.
  23. Бялевіч, А.Рэха навальніц: вершы, паэмы / А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1965. – 151 с.
  24. Бялевіч, А.Сонечны гадзіннік: вершы, апавяданні, паэма «Васіль Вашчыла» / А. Бялевіч. – Мінск: Маст. літ., 1978. – 158 с.
  25. Бялевіч, А.Сонцам заручоныя: вершы, паэма, фельетоны / А. Бялевіч. – Мінск: Маст. літ., 1976. – 126 с.
  26. Бялевіч, А.Сосны во ржи: стихи и поэма / Антон Белевич. – М.: Сов.писатель, 1984. – 78 с.
  27. Бялевіч, А.Сосны ў жыце: вершы і паэма / А. Бялевіч; аўт. прадмовы П. Прыходзька. – Мінск: Маст.літ., 1980. – 110 с.
  28. Бялевіч, А.Споведзь сэрца: маст.-публіцыст. нарысы / А. Бялевіч; маст В.П. Шаранговіч. – Мінск: Беларусь, 1978. – 87 с.
  29. Бялевіч, А.Тарасікава дарожка / А. Бялевіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1962. – 80 с.
  30. Бялевіч, А.У батьки Миная / А. Белевич; пер. В. Жиженко. – М.: Политиздат, 1978. – 103 с.
  31. Бялевіч, А.Хатынь: боль і гнеў / А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1971. – 96 с.
  32. Бялевіч, А.Хлеб і нахлебнікі / А. Бялевіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1957. – 146 с.
  33. Бялевіч, А.Чарадзеі: літ. партрэты бел. пісьменнікаў і паэтаў / А. Бялевіч. – Мінск: Беларусь, 1970. – 254 с.
  34. Бялевіч, А.Я не адзін прыйду: верш / А. Бялевіч // Маладосць. – 1984. – №6. – С.9