Глебка Пятро — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

ГУРСКІ  ВАСІЛЬ

(11.11.1922 – 10.05.2015)

Гурскі Васіль Рыгоравіч нарадзіўся 11 лістапада 1922 года ў вёсцы Замосце Уздзенскага раёна, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1997г.

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага. Настаўнічаў у школах Уздзенскага раёна. З 1982 года на пенсіі.

У час вайны два гады быў у партызанах і год у Чырвонай Арміі. Вызваляў Венгрыю. Узнагароджан 2 ордэнамі “Айчынная вайна” ІІ ст., 2 медалямі “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ст. і юбілейнымі медалямі.

Друкавацца пачаў з 1953г. З’яўляецца аўтарам 22 кніг. Першая — “Жывы падарунак” (1974), затым “Ля вытокаў Нёмана” (1981), пра гераічную барацьбу беларускіх партызан супраць акупантаў. Аўтар зборнікаў – “Вогненныя віхуры” (1995), “Беларусачка” (1997), “Пушчы і дубровы славаю шумяць” (2004), “Агнявыя дарогі да Перамогі” (2006), “Бясцэнныя косы” (2007), шэрагу зборнікаў, якія выдадзены ва Уздзе, Нясвіжы, Мінску і іншых дзяржаўных і камерцыйных друкарнях.

Шэраг кніг аўтар прысвяціў дзіцячай аўдыторыі: “Сірочая доля”, “Хітры зайчык”, “Кучараўчык”, “Пушыстая госця”, “Разумная казуля” і іншыя. У 2007 годзе за кніжку “Кучараўчык” В. Гурскі атрымаў званне лаўрэата першай прэміі Мінскага аблвыканкама ў галіне літаратуры.

         Актыўна супрацоўнічаў з рэдакцыяй раённай газеты “Чырвоная зорка”.

         Не стала Васіля Рыгоравіча 10 мая 2015 года.

Бібліяграфічны спіс твораў аўтара
  1. Гурскі, В. Агнявыя дарогі да Перамогі: аповесць / В.Р. Гурскі. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2006. – 200 с.
  2. Гурскі, В.Р. Беларусачка: успаміны партызана: дакументальныя нарысы /В.Р. Гурскі. – Мінск: ТАА “Скарына”, 1997. — 48 с.
  3. Гурскі, В.Р. Бусел Цімка: апавяданні, казкі / В.Р. Гурскі. – Нясвіж, 1995. – 55 с.
  4. Гурскі, В. Бясцэнныя косы: аповесць / Васіль Гурскі.-Мінск: Кнігазбор, 2007. – 100 с.
  5. Гурскі, В.Р. Верныя сябры: апавяданні, казкі / В.Р.Гурскі. – Нясвіж, 1995. – 39 с.
  6. Гурскі, В.Г. Вогненныя віхуры: дакументальныя нарысы / В.Р. Гурскі. – Нясвіж, 1995. — 107 с.
  7. Гурскі, В. Жывы падарунак: апавяданні / В. Гурскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. – 47 с.
  8. Гурскі, В.Р. Кучараўчык: апавяданні: для малодшага шк. узросту / В.Р. Гурскі . — Мінск: Маст. літ., 2004. – 159 с.: іл.
  9. Гурскі, В.Р. Ля вытокаў Нёмана. – Мінск: Беларусь, 1981. – 174 с.
  10. Гурскі, В.Р. Малыя памочнікі: дакументальныя нарысы / В.Р. Гурскі. – Мінск: Скарына, 1996. – 40 с.
  11. Гурскі, В. На капыльскіх пагорках: дакументальныя нарысы / В. Гурскі. — Мінск: Скарына, 1996. – 99 с.
  12. Гурскі, В.Р. Паляўнічы гонар: апавяданні / В.Р. Гурскі. -Мінск: Скарына, 1997. – 47 с.
  13. Гурскі, В. Партызанскія бліскавіцы: дакументальныя нарысы / В. Гурскі . — Узда, 1995. – 116 с.
  14. Гурскі, В. Пушчы і дубровы славаю шумяць: успаміны партызана / В. Гурскі. — Мінск: Мульціпрынт, 2004. — 232с.
  15. Гурскі, В. Пушыстая госця: апавяданні, казкі / В. Гурскі. – Нясвіж, 1995. – 72 с.
  16. Гурскі, В.Р. Разумная казуля: апавяданні / В. Гурскі. – Мінск: Ураджай, 2002. – 159 с.
  17. Гурскі, В. Сірочая доля: аповесць, апавяданні / Васіль Гурскі. — Нясвіж:НУД імя С. Буднага, 2005. — 184 с.
  18. Гурскі, В.Р. У разгневаных лясах: дакументальныя нарысы / В. Гурскі. — Мінск: Скарына, 1996. – 40 с.
  19. Гурскі, В.Р. Ухабістыя дарогі: апавяданні /Васіль Гурскі.-Мінск:Кнігазбор, 2008.-152с.
  20. Гурскі, В. Хачу жыць: дакументальныя нарысы / В. Гурскі. — Нясвіж, 1996. – 96 с.
  21. Гурскі, В. Хітры зайчык / В. Гурскі. – Мінск: Скарына, 1997.
  22. Гурскі, В.Р. Хмары над Міншчынай: партызанскія згадкі / В.Р. Гурскі. – Мінск: Беллітфонд, 2000. – 378 с.

Гурскі, В.Р. Чапаеўцы: дакументальныя нарысы / В.Р. Гурскі. – Нясвіж, 1996. – 40 с.                

Бібліяграфічны спіс літаратуры аб жыцці і творчасці
  1. Гурскі Васіль Рыгоравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна . — Мінск, 2003. – С.506.
  2. Гурскі, В. Мая ідэалогія — любіць усім сэрцам Айчыну / Васіль Гурскі // Літаратура і мастацтва. – 2003. – 10 кастр. – С.4-5.
  3. Васільчук, С. На помсту клікала трывога: пра кнігу “Хмары над Міншчынай” / Сяргей Васільчук // Чырвоная зорка. – 2007. – 13 верас.
  4. Виноградов, Дм. Время в самом себе: биографический очерк /Дмитрий Виноградов.- Минск : Книгосбор, 2008.-232с.
  5. Кароль, М. Згадкі  аб  днях  векапомных  /   Мікалай Кароль  // Мінская  праўда. – 2001. – 21 жн.
  6. Кароль, М. Партызанскі летапісец / Мікалай Кароль // Рэспубліка. – 2007. – 14 сак.
  7. Кароль, М. Пішы да ста гадоў, мой дружа!: верш / Мікола Кароль // Чырвоная зорка. – 1997. – 12 сак.
  8. Кісялеў, Ул. Ад партызанскіх быляў : [да 75-годдзя з дня нараджэння  пісьменніка Васіля Гурскага] / Уладзімір Кісялеў  //  Мінская праўда. – 1997. – 13 лістап.
  9. Кісялёў, Ул. З адлегласці ўспамінаў / Уладзімір Кісялёў // Літаратура і мастацтва. – 2007. – 29 верас.
  10. Кісялёў, Ул. Дзеці вайны: аб кнізе “Сірочая доля” / Уладзімір Кісялёў // Полымя. – 2007. — № 5. – С.168-169.
  11. Шумілава, А. Госць школы – пісьменнік / Алена Шумілава // Чырвоная зорка. – 1999. – 30 студз.