ГЛЕБКА ПЯТРО
(06.07.1905 – 18.12.1969)
Пятро Фёдаравіч Глебка нарадзіўся 6 ліпеня 1905 года ў вёсцы Вялікая Уса на Уздзеншчыне ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова быў сакратаром рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1928–1930). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1930) працаваў у рэдакцыях газеты «Калгаснік Беларусі», часопіса «Полымя рэвалюцыі», кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. У час Вялікай Айчыннай вайны – у рэдакцыях франтавых газет «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь». Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў «Партызанскай дубінцы». У 1943–1945 гг. – рэдактар выдавецтва ЦК КП(б)Б «Савецкая Беларусь», галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве. У 1944 г. прызначаны кіраўніком групы па складанні «Руска-беларускага слоўніка», у 1952–1956 г.г. загадваў сектарам лексікаграфіі ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1956–1957 гг. з’яўляўся дырэктарам Інстытута мовазнаўства, у 1957–1969 гг. – дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Першыя вершы былі надрукаваны ў 1925 г. Аўтар кніжак паэзіі «Шыпшына» (1927), «Урачыстыя дні» (1930), «Арка над акіянам» (паэма, 1932), «Арлянка» (паэма, 1932), «Хада падзей» (вершы, паэмы, 1932), «Чатыры вятры» (1935), «Мужнасць» (вершы, паэмы, 1938), «Пад небам бацькаўшчыны» (вершы, паэмы, 1947), «Нашай славы зара» (вершы, паэмы, 1947), «Размова аб шчасці» (1948), «У тыя дні» (паэма, 1957), «Вершы» (1975), «На спатканні дарог» (1990). Для дзяцей выдадзены зборнікі паэзіі «Пад сцягам перамог» (1952), «Прывітанне Радзіме» (1961), «Вобразы роднай краіны» (1964), «Наш сцяг» (1972), «Наш лес» (1973), «Шчаслівы май» (1985). У 1952 г. выйшлі выбраныя творы Пятра Глебкі, у 1958 г.– Збор твораў у 2-х тамах, у 1969-1971 гг. – Збор твораў у 3-х тамах, у 1984-1986 гг. – Збор твораў у 4-х тамах.
Напісаў драматычную паэму «Над Бярозай-ракой» (1940, пастаўлена ў 1940), лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (пазнейшая назва «Лясное водгулле», пастаўлена ў 1970), вершаваную драму «Святло з Усходу» (1957, пастаўлена ў 1957).
- Астраховіч, А. Дачныя вечары з Пятром Глебкам / Алена Астраховіч // Культура. – 2005. – 2 ліп.
- Аўрамчык, М. Такі ён быў у жыцці / Мікола Аўрамчык // Анкета / Мікола Аўрамчык. – Мінск, 1990. – С. 356-359.
- Барадулін, Р. Акадэмік / Рыгор Барадулін // Збор твораў: у 5 т. Т. 4. / Рыгор Барадулін. – Мінск, 2002. –– С. 148-150.
- Барсток, М. Пятро Глебка / М. Барсток; рэд. В.Вольскі. – Мінск: АН БССР, 1952. – 163 с.
- Белохвостик, Н. Как семьи Андрея Бембеля и Петра Глебки спасли еврейскую девочку / Надежда Белохвостик // Комсомольская правда. – 2002. – 28 июня.
- Броўка, П. Незабыўны паэт і чалавек / Пятрусь Броўка // Збор твораў у 9 т. Т.7. / П. Броўка. – Мінск, 1990. – С.341-348.
- Глебка Пятро Фёдаравіч: аўтабіяграфія // Пяцьдзесят чатыры дарогі: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1963. – С. 137-148.
- Глебка Пятро // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. Т. 2. – Мінск, 1985. – С. 98-99.
- Глебка Пятро // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. Т. 2. – Мінск, 1993. – С. 210-224.
- Глебка Пятро // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 5. – Мінск, 1997. – С. 293.
- Глебка Пятро // Культура Беларусі 6 энцыклапедыя. Е.3. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2012. – С.54.
- Глебка Пятро (Пётр Фёдаравіч) // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Уздзенскага раёна. – Мінск, 2003. – С. 501-505.
- Гніламёдаў, У. Нашчадкам у спадчыну: Пятро Глебка / Уладзімір Гніламёдаў // Класікі і сучаснікі: артыкулы, нарысы, старонікі ўспамінаў / Уладзімір Гніламёдаў. – Мінск, 1987. – С. 77-83.
- З эпісталярнай спадчыны Паўлюка Труса: пісьмы да П. Глебкі / публікацыя Яніны Кісялёвай, Івана Чыгрына // Маладосць. – 1989. – № 7. – С. 145-149.
- Карлюкевіч, А.Тры падбярэжскія леты Пятра Глебкі / Алесь Карлюкевіч // Краязнаўчая газета. – 2010. – №4
- Кароль, М. Пятра Глебку ўшанавалі на малой радзіме / Мікалай Кароль // Мінская праўда. – 2000. – 5 жн.
- Лісты Юркі Віцьбіча да Пятра Глебкі / Юрка Віцьбіч; падрыхт. Я. Кісялёў // Полымя. – 1998. – № 3. – С. 244-272.
- Лис, А. Поэт – академик Петро Глебка / А. Лис // Неман. – 2005. — № 11. – С. 173 – 176.
- Марціновіч, А. Увесь свет здаваўся Беларуссю: [да 95-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі] / Алесь Марціновіч // Літаратура і мастацтва. – 2000. – 7 ліп. – С.7
- Мураўёва, Т. “…Хто верыць у сучаснае з душой…”: ідэйна-вобразныя асаблівасці ранняй лірыкі Пятра Глебкі / Таццяна Мураўёва // Роднае слова. – 2005. – № 7. – С. 6-8.
- Н.Я. Шчырае слова: да 100-годдзя Пятра Глебкі / Н.Я // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 15 ліп.
- Паўлавіцкая, С. Адданы патрыёт сваёй Радзімы : [да 100-годдзя Пятра Глебкі ] / Святлана Паўлавіцкая // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 15 ліп.
- Пруднікаў, П. Паэт, вучоны, чалавек / П. Пруднікаў // Далёкае, але не забытае / П. Пруднікаў. – Мінск, 1988. – С.105-112.
- Пятроўскі, У. Напаўзабыты? : [да 100-годдзя Пятра Глебкі ] / Уладзімір Пятроўскі // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 15 ліп.
- Пясняр мужнасці: кніга пра Пятра Глебку / [пад агульн. рэд. Максіма Лужаніна]. – Мінск: Маст. літ., 1976. – 338 с.: іл.
- Рагуля, А. З напісанага застанецца: [да 85-годдзя з дня нараджэння Пятра Глебкі] // Літаратура і мастацтва. – 1990. – № 30. – С. 12.
- Рублевская, Л. Неба, чыстае, як шклянка…: штрихи к портрету академика Петра Глебки / Л.Рублевская, В. Скалабан // Советская Белоруссия. – 2010. – 7 авг.
- Содаль, У. Два беларускія паэты: [да 100-годдзя Пятра Глебкі] / Уладзімір Содаль // Літаратура і мастацтва. – 2005. – 15 ліп.
- Хведаровіч, М. Калі мы дружылі / Мікола Хведаровіч // Незабыўнае: успаміны / Мікола Хведаровіч. – Мінск, 1976. – С. 20-43.
- Цвірка, К. Навуковая спадчына П.Ф. Глебкі / К. Цвірка // Пытанні гісторыі, філалогіі, мастацтва / П. Ф. Глебка. – Мінск, 1975. – С. 3-10.
- Шырко, В. Дзе гамоніць Уса / Васіль Шырко // Дарагія мае землякі / Васіль Шырко. – Мінск, 1991. – С. 60-72.
- Юрчанка, Г. І мы пісалі: [паэтычная пародыя] / Георгій Юрчанка // Анталогія беларускай пародыі : у 2 ч. – Мінск, 2001. – Ч.1. – С. 102-103.
- Ярміліна, С. Жывой паэзіі крыніца: [да 100-годдзя з дня нараджэння П. Глебкі] / Святлана Ярміліна // Чырвоная зорка. – 2005. – 6 ліп.
- Глебка, П. Вершы / Пятро Глебка; прадм. А. Бялевіча. – Мінск: Маст. літ., 1975. – 190 с.
- Глебка, П. Вобразы роднай краіны / Пятро Глебка; уступ. арт. М. Грынчыка. – Мінск: Нар. асвета, 1964. – 219 с.
- Глебка, П. Выбраныя творы /П. Глебка; прадм. А. Бялевіча. – Мінск: Маст. літ., 1952. – 663 с.
- Глебка, П. Збор твораў: у 2 т. / Пятро Глебка. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1958. Т.1. Вершы. – 498 с.; Т.2. Паэмы. – 498 с.
- Глебка, П. Збор твораў: у 3 т. / Пятро Глебка. Мінск, 1969-1971. Т. 1. Вершы. – Мінск, 1969. Т.2. Баллады; Цыклы вершаў; Паэмы. – Мінск,1970; Т.3.Паэмы; Драматычныя творы. – Мінск, 1971.
- Глебка, П. Збор твораў: у 4 т. / Пятро Глебка. – Мінск, 1984-1986. Т.1. Вершы, баллады і паэмы. – Мінск, 1984. Т.2. Балады, паэмы. – Мінск, 1985. Т.3. Драматычныя творы. – Мінск, 1985. Т. 4. Артыкулы, дзеннік, “Мая анкета”. – Мінск, 1986.
- Глебка, П. Красы зачарованай россып : вершы, паэма / Пятро Глебка. – Мінск : Маст. літ., 2013. – 159с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя)
- Глебка, П. Мужнасць: выбраныя вершы / П. Глебка. – Менск: Дзяржвыд Беларусі, 1938. – 142 с.
- Глебка, П. На пачатку лета : верш / Пятро Глебка // Вясёлка. – 2017. — №6. – С.3.
- Глебка, П. На спатканні гадоў / Пятро Глебка. – Мінск: Юнацтва, 1990. – 95 с.
- Глебка, П. Наш лес / Пятро Глебка. – Мінск: Маст. літ., 1973. – 30 с.
- Глебка, П. Наша лета : вершы / Пятро Глебка. – Мінск : Маст. літ., 2013. – 30с. : іл.
- Глебка, П. Нашай славы зара / П.Глебка. – Мінск, 1947.
- Глебка, П. Пад небам бацькаўшчыны / Пятро Глебка. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1947. – 536 с.
- Глебка, П. Паэзія барацьбы і перамогі / Пятро Глебка; уступ. артыкул і агул. рэд. І.Я. Навуменкі. – Мінск: Маст.літ., 1973. – 350 с.
- Глебка, П. Под небом Родины / Петро Глебка. – М.: Сов. писатель,1950. – 198 с.
- Глебка, П. Прывітанне Радзіме / П. Глебка. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1961. – 88 с.
- Глебка, П. Стихотворения / П.Ф. Глебка. – М.: Худож. лит., 1973. – 205 с.
- Глебка, П. Чатыры вятры / Пятро Глебка. – Мінск: Дзяржвыд Беларусі, 1935. – 207 с.
- Глебка, П. Шчаслівы май: вершы / П. Глебка. – Мінск: Юнацтва, 1985. — 28 с.