ШАВЕЛЬ КАСТУСЬ
(1912-1987)
Шавель Канстанцін Міхайлавіч нарадзіўся 5 чэрвеня 1912 г. у маляўнічай вёсачцы Кухцічы Уздзенскага раёна у беднай сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педуніверсітэт (1938). Настаўнічаў, выкладаў беларускую мову і літаратуру. Пасля вызвалення Беларусі (1944) быў прызваны ў Савецкую армію. У 1956 г. вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў бухгалтарам у калгасе імя Ільіча.
Першыя публікацыі з’явіліся ў 1927 г. у часопісе “Беларускі піянер”. Аўтар кніг паэзіі “Мой кут салаўіны” (1967), “Музыка нівы” (1977), “Пахне бяроста” (1978), “Цалуйце хлеб” (1981), “Асеннія пракосы” (1983).
Памёр 19 жніўня 1987 года.
Бібліяграфічны спіс твораў аўтара
- Шавель, К. Асеннія пракосы: вершы і паэма / Кастусь Шавель. – Мінск: Маст.літ., 1983. – 62 с.
- Шавель, К.Мой кут салаўіны / Кастусь Шавель. – Мінск: Беларусь, 1967. – 44 с.
- Шавель, К.Музыка нівы: вершы і паэмы / Кастусь Шавель. – Мінск: Маст. літ., 1977. – 96 с.
- Шавель, К.Пахне бяроста: вершы і паэма / Кастусь Шавель. – Мінск: Маст. літ., 1978. – 80 с.
- Шавель, К.Цалуйце хлеб: вершы і паэмы / К. Шавель. – Мінск: Маст. літ., 1981. – 111 с.
Бібліяграфічны спіс літаратуры аб жыцці і творчасці
- Бярозкін, Р. Пра Кастуся Шавеля і яго зборнік /Р. Бярозкін // Музыка нівы: вершы і паэма / Кастусь Шавель. – Мінск, 1977. – С.5-8
- Кісялёў, У. Край творцаў…/ Уладзімір Кісялёў // Наднёманскімі пуцявінамі / Уладзімір Кісялёў. – Мінск, 2009. – С.303-304.
- Сабалеўскі, В. Лёс паэта / Віктар Сабалеўскі //Чырвоная зорка. – 1994. – №92, 93,94, 95, 96.
- Шавель К.М. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17. – Мінск, 2003. – С.355.
- Шавель Кастусь // Беларускія пісьменнікі: даведнік. – Мінск, 1994. – С.592.
- Шавель Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч) // Памяць: гіст. – дакум. хроніка Уздзенскага раена. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.520.