МАХНАЧ АЛЕСЬ — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

МАХНАЧ АЛЕСЬ

(1922-2001)

Махнач Алесь (Аляксандр Іванавіч)  нарадзіўся 27 жніўня 1922 г. у в. Забалацце, ў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Лук’янавіч, удзельнік  грамадзянскай вайны, і маці, Вольга Мікалаеўна, працавалі на гаспадарцы. У час калектывізацыі аднымі з першых уступілі ў калгас.

Алесь Махнач скончыў Забалацкую пачатковую школу (1933), 8 класаў Уздзенскай сярэдняй школы (1935 – 1939), у 1939 годзе паступіў у Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. 1940 – 1941 г.г. – курсант Калінкавіцкага ваеннага пяхотнага вучылішча.

У 1941 г. пасля заканчэння Калінкавіцкага ваеннага вучылішча, атрымаўшы званне лейтэнанта,  апынуўся ў гарнізоне Брэсцкай крэпасці на пасадзе камандзіра ўзвода. Абараняючы крэпасць, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага  лагера ў 1945 г. доўга лячыўся ў шпіталях. Пасля вярнуўся ў родную вёску Забалацце, працаваў бібліятэкарам (1947-1953). Завочна скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954) і Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве (1960). Працаваў у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва” (1953-1961, 1963-1966).

        Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І  і  ІІ-й ступеняў, медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980). Член СП Беларусі з 1957 г.

        Пачаў друкавацца з 1949 г. у Уздзенскай раённай газеце “За савецкую Радзіму”. Літаратурную дзейнасць пачынаў вершамі , аднаактовымі п’есамі.  Большасць твораў Алеся Махнача пра вайну. Многія кнігі адрасаваны дзецям.

        У 1956 годзе пісьменнік выдаў  “Драматургічныя мініяцюры”, у 1958 – “Перад бурай”, у 1961 – “Аднаактовыя п’есы”, у 1963 “Да пары збан ваду носіць”, у 1964 – “Усе ідуць у нагу”, у 1967 – “Мы будзем жыць”, у 1970 –“Няхай прыходзяць”, у 1973 – “Дзеці крэпасці”, у 1974 – “П’есы”, у 1980 – “Не кажы: мая хата з краю”,  у 1982 – “Няхай красуе жыццё”, у 1991 – “Камандзір Усходняга форта”, у 1998 – у серыі “Ведаць свой край – Беларусь” -“ Нізок”. У 2004 годзе, ужо пасля смерці пісьменніка выйшла  кніга з гэтай жа серыі пра  родную вёску А.Махнача  “Забалацце”.

         Апошняе десяцігоддзе актыўна займаўся краязнаўствам, шмат зрабіў па прыцягненню ўвагі грамадскасці да вытока р.Нёман і звязаных з ім праблем, супрацоўнічаў з Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеем, цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П.Труса, з загадчыцай Забалацкай сельскай бібліятэкі Р.Ф.Дубовік. Менавіта ў Забалацкую сельскую бібліятэку яшчэ пры жыцці перадаў  частку  сваёй літаратурнай спадчыны.

         Памёр 8 жніўня 2001 года. Пахаваны ў в.Забалацце. У 2002 годзе яго імя прысвоена Забалацкай сельскай бібліятэцы.

Бібліяграфічны спіс твораў аўтара

 

  1. Махнач, А. Аднаактовыя п’есы / А.Махнач. – Мінск, 1961. – 60 с.
  2. Махнач, А. Вясковы летапісец / Алесь Махнач // Беларуская думка. – 1995. – №8-9. – С.80-83
  3. Махнач, А. Дзеці крэпасці: дакументальная аповесць / А. Махнач. – Мінск: Юнацтва, 1988. – 126 с.
  4. Махнач, А. Драматычныя мініятуры /Алесь Махнач. – Мінск, 1956. – 82с.
  5. Махнач, А. Забалацце: краязнаўчы нарыс / Алесь Махнач. – Мінск: Выд. В. Хурсіка, 2004. – 82 с.
  6. Махнач, А. Камандзір Усходняга форта: дакументальная аповесць / Алесь Махнач. – Мінск: Юнацтва, 1991. – 95 с.
  7. Махнач, А. Маленькія салдаты: гераічная драма ў 2 дз. 7 карц. / Алесь Махнач. – Мінск: Беларусь, 1971. – 67 с.
  8. Махнач, А. Наш Нёман / Алесь Махнач // Наш Нёман: нарысы, публіцыстыка. – Мінск, 1988. – С.241-260
  9. Махнач, А. Не кажы: мая хата з краю… : п’есы / Алесь Махнач. – Мінск: Маст. літ., 1980 – 112 с.
  10. Махнач, А. Нізок: краязнаўчыя нарысы / Алесь Махнач. – Мінск: Пейто, 1998. – 72с.
  11. Махнач, А. Няхай красуе жыццё: п’есы, драмы, камедыі / Алесь Махнач. – Мінск: Маст. літ., 1982. – 207 с.
  12. Махнач, А. Няхай прыходзяць: аднаактовая п’еса /А. Махнач. – Мінск: Беларусь, 1970. – 15 с.
  13. Махнач, А. Перад бурай:п’еса ў адной дзеі /Алесь Махнач. – Мінск, 1958. – 27с.
  14. Махнач, А. П’есы / Алесь Махнач. – Мінск: Маст.літ., 1974. – 144с., іл.
  15. Махнач, А. Слынны Нізок: свет мастацтва / Алесь Махнач // Бел.думка. – 1998. – №7. – С.158 – 163.
  16. Махнач, А. Хлопец з вёскі Нізок / Алесь Махнач // Маладосць. – 1996. –  №5. – С.195 – 206.
  17. Махнач, А. Шпачок: п’есы і сцэнкі для школьнай мастацкай самадзейнасці /А. Махнач. – Мінск, 1963. – 120с.
Бібліяграфічны спіс літаратуры аб жыцці і творчасці
  1. Жданович, Н. Крещённые огнём / Н. Жданович // Республика. – 2007. – 27 янв.
  2. Жычка, Х. Было і такое/ Хведар Жычка  // ЛІМ. – 2003. – 6 чэрв. – С.4 – 5.
  3. Карлюкевіч, А. Аўтографы Алеся Махнача [ аб дакументальнай аповесці А. Махнача “Запіскі былога сельскага бібліятэкара”] / А. Карлюкевіч //Чырвоная зорка. – 2001. – 19 сн.
  4. Марціновіч, А. І праз пакуты – да шчасця: [да 70-годдзя А. Махнача] / А. Марціновіч //ЛіМ. – 1992. – 28 жн. – С.12
  5. Махнач Алесь Іванавіч //  Беларуская Савецкая  Энцыклапедыя: У 28 т. Т.7. – Мн., 1973. – С.95.
  6. Махнач А. І. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10. – Мінск, 2001. – С.225
  7. Махнач Алесь //  Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: У 6-і т. Т.4. – Мн.,1994. – С.262 – 265.
  8. Махнач Алесь (Аляксандр Іванавіч) //  Памяць: гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна.-Мн.,2003. – С.513-515.
  9. Махнач Алесь (Аляксандр Іванавіч) //  Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3. – Мінск, 1986. – С.487.
  10. Махнач Алесь Іванавіч //  Беларуская савецкая энцыклапедыя: У 28 т. Т.7. – Мінск, 1973. – С.95.
  11. Махнач Алесь // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т.5. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2014. – С.439.
  12. Махнач Алесь (Аляксандр Іванавіч) //  Памяць: гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна.-Мн.,2003.-С.513-515.
  13. Махнач Аляксандр Іванавіч //Полымя. – 2007. — №8. – С.207
  14. Махнач Алесь (Аляксандр Іванавіч) //  Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3. – Мн., 1986. – С.487.
  15. Нісцюк, С. Шчырай душы чалавек / Святлана Нісцюк // Чырвоная зорка. – 2007. – 29 жн. – С.2.
  16. Рогава, К. У спадчыну – землякам / Клаўдзія Рогава // Чырвоная зорка. – 2007. – 29 жн. – С.2
  17. Хвалей, Я. Чалавек вялікай дабрыні: [да 80-годдзя з дня нараджэння  Алеся Махнача] / Яўген Хвалей  //  Мінская праўда. – 2002. – 29 жн.
  18. Шырко, В. Крэпасці не здаюцца / В.Шырко // Дарагія мае землякі / В. Шырко. – Мінск, 1991. –  С.137-144