Нічыпаровіч Галіна — Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ

Нічыпаровіч Галіна

         Нарадзілася 1 лютага 1950 года у вёсцы Грабава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Бакштаўскую сярэднюю школу. З сямнаццаці гадоў жыве на Уздзеншчыне. Трыццаць гадоў працавала паштальёнам, цяпер — на заслужаным адпачынку.

         Паэзіяй захаплялася са школы. Піша на беларускай і рускай мовах. Сябра Саюза пісьменнікаў з 2009 года.

         Аўтар васямнаццаці кніг. Чатырнаццаць з іх для дзяцей. Творы друкаваліся ў калектыўных зборніках, рэспубліканскай і раённай прэсе.

         Першая дзіцячая кніжка «Дар душы» пабачыла свет ў 2005 годзе. У наступным годзе вышла кніга «Непаседа», а ў 2014 г. −  «В ожидании чудес». У 2015 г. Выдавецкі дом «Звязда» выдаў кнігу «Забавы дзетвары», а ў 2020 г. «Хвілінкі-перапынкі». З 2016 па 2020 гады Уздзенская цэнтральная бібліятэка ў раздзеле «Бальзам жывых крыніц» выдала наступныя кнігі: «Истории бабушкиного детства», «Сказочный лес», «Пестрая карусель», «Весёлый алфавит», «Кот-варкот», «Дзе жыве казка», «Домашние любимцы» і «Загадкавы свет». Пасля кніга «Загадкавы свет» была дапоўнена і перавыдана ў «Народнай асвеце» ў 2019 годзе.

         Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура». Удзельнік і пераможца многіх конкурсаў. Узнагароджана граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі

Бібліяграфічны спіс твораў аўтара

Творы

  1. Ничипорович, Г. В ожидании чудес : стихи / Галина Ничипорович. – Минск : А.Н. Вараксин, 2014. – 28с.
  2. Ничипорович, Г. Истории бабушкиного детства : стихи / Галина Ничипорович. – Узда : Узденская центральная районная библиотека, 2016. – 26с. : ил. – (Бальзам жывых крыніц)
  3. Ничипорович, Г. Маме : стихотворение / Галина Ничипорович // Чырвоная зорка. – 2011. – 15 кастр.
  4. Ничипорович, Г. Ромашковое поле: стихи / Г. Ничипорович. – Мінск: Амалфея, 2006. – 64 с.
  5. Ничипорович, Г. Скромная девочка …: верш / Г. Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2004. – 17 крас.
  6. Нічыпаровіч, Г. Беларусь – азерная старонка: вершы / Г. Нічыпаровіч // Звіні, наднеманская ліра. – 2003. – с. 44 – 50.
  7. Нічыпаровіч, Г. Бліснула маланка, грымнуў гром…/ Галіна Нічыпаровіч / ЛіМ. – 2009. – 27 сак.
  8. Нічыпаровіч, Г. Вёска дзяцінства / Галіна Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2007. – 28 ліст.
  9. Нічыпаровіч, Г. Дар душы: вершы / Г. Нічыпаровіч. – Узда, ЦРБ імя П. Труса, 2004. – 8 с.
  10. Нічыпаровіч, Г. Дзіва дзіўнае: вершы / Г. Нічыпаровіч. – Узда, ЦРБ імя П. Труса,2004. – 16 с.:іл.
  11. Нічыпаровіч, Г. Дзе жыве казка / Галіна Нічыпаровіч; склад. С.А. Нісцюк. – Узда : Уздзенская цэнтральная бібліятэка ім. П. труса, 2019. – 32с. – (Бальзам жывых крыніц)
  12. Нічыпаровіч, Г. Забавы дзетвары : вершы / Галіна Нічыпаровіч; маст. Алена Лось. – Мінск : Звязда, 2015. – 32с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп)
  13. Нічыпаровіч, Г. Заблукаў прагны боль у верасах / Галіна Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2008. – 28 сак.
  14. Нічыпаровіч, Г. Загадкавы свет : загадкі / Галіна Нічыпаровіч; мастак В.М. Карповіч. – Мінск : Народная асвета, 2019. – 15с. : іл. – (Бібліятэка Асветыка)
  15. Нічыпаровіч, Г. Зімовая ідылія: вершы / Галіна Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2010. – 27 лют.
  16. Нічыпаровіч, Г. Кот-варкот : вершы, загадкі / Галіна Нічыпаровіч. – Узда, 2019. – 16с. : іл.
  17. Нічыпаровіч, Г. Куточак мой родны. Матуляй Радзіма завецца / Галіна Нічыпаровіч // Алеся. – 2010. – №6
  18. Нічыпаровіч, Г. Матулей Радзіма завецца / Галіна Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2009. – 16 мая.
  19. Нічыпаровіч, Г. Мы не цэнім свае жыцце…: верш / Г. Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2004. – 28 студз.
  20. Нічыпаровіч, Г. Не крыўдуй / Галіна Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2008. – 4 студз.
  21. Нічыпаровіч, Г. Непаседа / Г.М. Нічыпаровіч. – Мінск: Амалфея, 2006. – 32 с.
  22. Нічыпаровіч, Г. Сінявокая Беларусь: вершы / Галіна Нічыпаровіч // ЛіМ. – 2009. – 7 жн.
  23. Нічыпаровіч, Г. Спакуса / Галіна Нічыпаровіч // Чырвоная зорка. – 2010. – 25 вер.
  24. Нічыпаровіч, Г. Хвілінкі-перапынкі : вершы, загадкі, апавяданні, казкі / Галіна Нічыпаровіч; маст. Сяргей Волкаў. – Мінск : Звязда, 2020. – 136с. : іл.
  25. Нічыпаровіч, Г. Цяпло роднага дома: вершы / Галіна Нічыпаровіч // Срэбны блюз: зборнік твораў. У 2 ч.Ч.1. Паэзія / уклад. І.А.Карнаухава. – Мінск, 2009. – С.124-126.
  26. Нічыпаровіч, Г. Як нараджаецца верш. Восеньская прэлюдыя / Галіна Нічыпаровіч // ЛіМ. – 2009. – 27 сак.