ТРУС ПАЎЛЮК
(1904-1929)
Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус нарадзіўся 06.05.1904 г.у вёсцы Нізок ў сялянскай сям і. У 1923 г. скончыў Уздзенскую сямігодку, у 1927 г. – Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум.
Працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты “Палеская праўда” (1927-1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1928-1929). Быў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Паўлюк Трус спалучаў у сабе талент паэта-лірыка і сатырыка, майстэрства дэкламатара, спевака, танцора, рэжысёра, акцёра, мастака-дэкаратара. Разам з М. Лужаніным і П. Глебкам П. Трус выпускаў сатырычную газету “Чырвоны прамень”, якая набыла вядомасць і папулярнасць сярод студэнтаў, закрана штодзённыя пытанні студэнцкага побыту.
Як успамінае М. Лужанін у сваёй кнізе “Трое”, П. Трус быў прысадзістым хлопцам з багатай капой кучаравых каштанавых валасоў, якога можна было лёгка пазнаць па раскоцістым, гучным смеху ці крыху картавай мове. “Светлы” юнак, такая ж была і яго паэзія – светлая, непасрэдная, цэласная, яна ўзрушвала і хвалява тых, хто слухаў ці чытаў яго вершы.
Жыццё паэта абарвалася зусім нечакана. Вярнуўшыся з камандзіроўкі, дзе збіраў матэрыял пра вёску, ён захварэў на брушны тыф і 30 жніўня 1929 г. памёр.
З першымі творамі выступіў у друку ў 1923 г. Выйшлі зборнікі паэзіі “Вершы” , “Ветры буйныя”, якія неслі на сабе адбітак маладнякоўскай паэзіі з лірычным героіка-прыўзнятым грамадзянскім гучаннем і станоўчымі эмоцыямі, светлымі фарбамі. Пасля смерці паэта ў свет выйшлі Збор твораў, “Творы”, кнігі Выбраных твораў, “Новай квадры настаў маладзік”. Для дзяцей выдадзена кніга паэзіі “Падаюць сняжынкі”.
- Трус, П. Вершы. Паэмы / Паулюк Трус. – Минск: Нар. асвета, 1977. – 127 с.
- Трус, П. Вершы і паэмы / Паўлюк Трус. – Мінск: Беларусь, 1967. – 143 с.
- Трус, П. Выбранае / Паўлюк Трус. – Мінск: Вучпедвыд БССР, 1958. – 230 с.
- Трус, П. Выбранае / Паўлюк Трус. – Мінск: Маст.літ, 1979. – 256 с.
- Трус, П. Выбраныя творы / Паўлюк Трус. – Мінск: Беллітфонд, 2000. – 371 с. – (Беларускі кнігазбор; Сер.1 Мастацкая літаратура).
- Трус, П. Голас вясны далёкай / П. Трус // Вобраз-89: літ.-крыт. артыкулы. – Мінск: Маст. літ., 1989. – С.278-302.
- Трус, П. Май : верш / Паўлюк Трус // Вясёлка. – 2004. — №5. – С.3.
- Трус, П. Новай квадры настаў маладзік / Паўлюк Трус. – Мінск: Маст літ., 1984. – 254 с.
- Трус, П. Падаюць сняжынкі…: вершы і паэмы / Паўлюк Трус; мастак Г. Скрыпнічэнка. – Мінск: Юнацтва, 1983.– 158 с.
- Агейка, У. “З шыпшын аснежаных, калючых табе вянок звіла вясна” /А. Агейка // Роднае слова. – 2004. – №5. – С.3-5
- Алін, А. Знічкай жыццё праляцела / А.Алін // ЛіМ. – 1994. – 27 мая. – С.4.
- Васільчук, С. Апеў красу сваёй зямлі / С. Васільчук // Чырвоная зорка. – 2002. – 4 мая.
- Гардзей, В. “На гарачых крыллях навальніц…” / Віктар Гардзей // Маладосць. – 2004. – №5. – С.131-133.
- Гарэлік, Л. Залатое ранне паэзіі: творчасць Паўлюка Труса / Л. Гарэлік // Роднае слова. – 1994. – №5. – С.8
- Гілевіч, Н. Самы лірычны ў беларускай паэзіі лірык / Ніл Гілевіч // Дзеяслоў. – 2007. – №3. – С.231-236.
- Глебка, П. Паўлюк Трус / П. Глебка // Паэзія барацьбы і перамогі: артыкулы / П. Глебка. – Мінск: Маст. літ., 1973. – С.166-180.
- Грахоўскі, С. “Малады і вельмі таленавіты” / С. Грахоўскі // Маладосць. – 1998. – №4. – С.214-226.
- Запартыка, Г. “На сцежках светлае вясны…” / Г. Запартыка // Роднае слова. – 2004. – №5. – С. 68-75.
- Запартыка, Г. Сын сярмяжнай вёскі / Ганна Запартыка // Полымя. – 2004. – №5. – С.177-186.
- Іофэ, Э. Звонкае сэрца паэта / Э. Іофэ // Мінская праўда. – 2004. – 6 мая.
- Кіслы, В. “Нашай лірыкі вясна” / Віктар Кіслы // Чырвоная зорка. – 2004. – 15 мая. – С.3.
- Клышка, А. Ля вытокаў песні П. Труса / А. Клышка // Пра таварышаў па пяру / склад. К.І.Краўцова. – Мінск: Нар. асвета, 1976. – С.98-108.
- Лужанін, М. Светлы юнак / М. Лужанін // Трое: аповесці, апавяданні, эсэ /М. Лужанін. – Мінск, 1989. – С. 293-310.
- Марціновіч, А. Вершам славіў будзень / А. Марціновіч // Полымя. – 1984. – №5. – С.203-211.
- Рублевский, Л. Бриллианты – росы десятого фундамента / Л. Рублевский // Сов. Белоруссия. – 2004. – 6 мая.
- Трус, П. Аўтабіяграфія / П. Трус // Пра час і пра сябе: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. – Мінск, 1966. – С.350-351.
- Хведаровіч, М. Паўлюк Трус / М. Хведаровіч // Памятныя сустрэчы / М. Хведаровіч. – Мінск: Нар. асвета, 1977. – С.123-138.
- Шырко, В. Бальзам жывых крыніц / В.А. Шырко // Дарагія мае зямлякі: кніга для вучняў /В.А. Шырко. – Мінск, 1991. – С.39-59.