«Пісьменнікі Уздзеншчыны — дзецям» вэб-праект — Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ

"Пісьменнікі Уздзеншчыны - дзецям" вэб-праект

Зямля бацькоў!
Зямля маёй надзеі,
Зеленакрылы салаўіны кут…
Так хораша сябе
He адчуваў нідзе я,
Нідзе так цяжка
He было, як тут.
                            А. Грачанікаў

Дарагія сябры! Юныя чытачы!

   Вы знаёмыя з уздзенскімі пісьменнікамі? Калі не, то Вас чакае дзіўная сустрэча! Заходзіце на нашы старонкі, і Вы ўбачыце свет вачыма гэтых выдатных пісьменнікаў. І ад гэтага свет стане цікавей і дабрэй! Улюбёныя ў свой край, горад, яго прыроду, людзей, яны перадаюць праз сваю творчасць гэтую любоў Вам — і дзецям, і дарослым! А яшчэ лепш, прыходзьце ў цэнтральную раённую бібліятэку, у аддзеле па рабоце з дзецьмі сабраны багаты матэрыял пра творчасць нашых славутых землякоў і іх выдатныя дзіцячыя кнігі!

   У гэтым раздзеле мы будзем адлюстроўваць матэрыялы з розных крыніц пра пісьменнікаў Уздзеншчыны, творы якіх адрасаваны дзецям. Спадзяёмся, гэтая інфармацыя будзе карыснай і для юных чытачоў, і для дарослых — педагогаў, бацькоў.

Праект на сённяшні дзень знаходзіцца на стадыі распрацоўкі і паступова будзе напаўняца новай інфармацыяй.