СЛАЎКОВIЧ ДАІР
(1932-2010)
Багатая наша Уздзеншчына на таленты. Яна з’яўляецца радзімай цэлай плеяды вядомых пісьменнікаў, паэтаў, вучоных. П.Трус і К.Крапіва, П.Глебка і А.Якімовіч, А.Бялевіч, Л.Арабей і іншыя. І ў гэтым сузор’і імён – вядомы дзіцячы пісьменнік – Даір Фёдаравіч Слаўковіч.
Нарадзіўся ён 21 верасня 1932 года ў горадзе Мінску ў рабочай сям’і. Цяжкім было яго дзяцінства. Раненне, цяжкая кантузія ў падлеткавым узросце прыкавала яго да ложка і ён не меў магчымасці наведваць школу. Восем гадоў ляжаў ён нерухома на пакрытых пасцілкай дошках (з 1944 па 1952 ). Ні рукой, ні нагой пашавяліць не мог.
Настаўнікі самі прыходзілі да хлопчыка. Вучыўся Даір старанна і за год ухітрыўся па два класа адольваць. Скончыўшы вучобу ў СШ №1 імя А.С.Пушкіна, атрымаў атэстат сталасці з адзнакай.
З 1954 года ён працуе бібліятэкарам Уздзенскай дзіцячай бібліятэкі і адначасова вучыцца ў Мінскім педагагічным інстытуце на бібліятэчным факультэце. З 1962 па 1977 год – загадчык гэтай бібліятэкі. Працаваў Даір Фёдаравіч таксама настаўнікам у школе.
Шмат цікавых мерапрыемстваў арганізаваў з дзецьмі Даір Фёдаравіч ў сценах бібліятэкі і па-за яе межамі. Яго вельмі любілі юныя чытачы. І сёння старэйшыя жыхары Узды з удзячнасцю і цеплынёй успамінаюць яго плённую працу, яго захопленасць сваёй справай.
Пра спецыфіку работы бібліятэкара, гісторыю з’яўлення гэтай прафесіі расказаў Даір Фёдаравіч у кніжцы нарысаў “Библиотекарь”, якую выдавецтва “Народная асвета” выдала ў 1983 годзе.
У 1977 годзе Д.Слаўковіч пераязджае ў Мінск. Працаваў карэспандэнтам абласной газеты “Мінская праўда”, беларускага радыё і тэлебачання, часопіса “Беларусь”, займаўся творчай працай.
Найбольш нам вядомы ён як дзіцячы пісьменнік. Першае апавяданне надрукаваў у 1947 годзе (часопіс “Затейнік”, Масква). Выдаў кнігі апавяданняў і аповесцей “Каласавічок”(1969), “Сцежкаю мужных” (1971), “Хвядоскавы канікулы” (1972), “Пачым фунт ліха” (1975), “Я вярнуся мама” (1977), “Я ў рабочыя пайду” (1978) і інш. Аўтар зборніка гумару і сатыр “Фірменны сродак” (1976). Напісаў п’есы “Крутадух” (1980), “Барацьба за градус” (1983), “Беражыце мужчын” (1984), “Даеш хуткасны” (1985).
У 1995 годзе выйшаў зборнік апавяданняў і аповесцей “Навошта ружы калючкі?”. Творы, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, выдаваліся раней. Яны своеасаблівая справаздача пісьменніка перад юнымі чытачамі.
Творы Д.Слаўковіча перакладзены на замежныя мовы: польскую, англійскую і іншыя. І сам пісьменнік выступаў у ролі перакладчыка. У 1977 годзе пераклаў з нямецкага кнігу В.Гаўфа “Маленькі Мук”. Памёр Даір Фёдаравіч Слаўковіч 17 жніўня 2010 года і пахаваны ва Уздзе.
- Слаўковіч, Д. Абы разам з табою : апавяданне / Даір Слаўковіч // Мінская праўда. – 1998. – 13 студз.
- Слаўковіч, Д. Алесiк едзе ў Красабор / Д. Слаўковіч. – Мінск, 1981.
- Слаўковіч, Д. Ф. Алея невядомага салдата : аповесці і апавяданне / Даір Слаўковіч / [Мал.Ю.Пучынскага]. — Мінск : Юнацтва, 1981. — 143 с. : іл.
- Слаўковіч, Д. Апошняя чарка : апавяданне / Даір Слаўковіч // Ад гарэлкі розум мелкі . – Мінск, 1988. – С. 298-307.
- Слаўковіч, Д. Барацьба за градус / Д. Слаўковіч. – Мінск, 1983.
- Слаўковіч, Д. Беражыце мужчын / Д. Слаўковіч. – Мінск, 1984.
- Славкович, Д. Библиотекарь / Д.Ф.Славкович. — Минск : Нар. асвета, 1983. – 46 с.
- Слаўковіч, Д. Боты : апавяданне / Даір Слаўковіч // Вясёлка : апавяданні, вершы, казкі. – Мінск : Юнацтва, 2002. – С. 56-58.
- Слаўковіч, Д. Векапомнае / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1980. – 3 ліп.
- Слаўковіч, Д. Гвардзейскі знак : аповесці, апавяданні / Даір Слаўковіч. – Мінск : Юнацтва, 1982. – 382 с.
- Слаўковіч, Д. Даеш хуткасны / Д. Слаўковіч. – Мінск, 1985.
- Слаўковіч, Д. Дарога да раёнкі / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1992. – 25 студз.
- Слаўковіч, Д. Дзякуй, доктар : апавяданне / Даір Слаўковіч // Беларусь. – 1995. – № 6. – С. 32-33.
- Слаўковіч, Д. І імя тваё згіне… : апавяданне / Даір Слаўковіч // Полымя. – 1994. – № 7. – С. 147-161.
- Слаўковіч, Д. Каб быў мір на планеце / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1979. – 30 жн.
- Слаўковіч, Д. Каласавічок : апавяданні / Даір Слаўковіч. – Мінск : Беларусь, 1969. — 68 с.
- Слаўковіч, Д. Клуб вясёлых чамучак / Д. Слаўковіч. – Мінск, 1973.
- Славкович, Д. Красобор : повести : [для младшего школьного возраста : перевод с белорусского] / Даир Славкович; [художник Ю. Пучинский]. — Минск : Юнацтва, 1988. — 382 с.
- Слаўковіч, Д. Крутадух / Д. Слаўковіч. – Мінск, 1980.
- Слаўковіч, Д. Лагер Генікзен. Вязень № 358: А была гэта беларуская дзяўчынка-патрыётка Марыя Кухарчык : нарыс / Даір Слаўковіч // Мінская праўда. – 1996. – 7 мая.
- Слаўковіч, Д. Людзі хочуць жыць у міры / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1979. – 7 ліст.
- Слаўковіч, Д. Лявонка – звычайны чалавек / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1978. – 25 ліст.
- Слаўковіч, Д. “Маёмасць вялікай Германіі” / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1982. – 11 вер.
- Слаўковіч, Д. Механізацыя : апавяданне / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1993. – 6 студз.
- Слаўковіч, Д. Навошта ружы калючкі? : апавяданні і аповесці / Даір Слаўковіч; Маст. Г.В.Шапялевіч. — Мінск : Юнацтва, 1995. — 270 с., 1 л. партр.
- Слаўковіч, Д. Навошта ружы калючкі?; Умова; Як крата самалётам выганялі; Сцежка; Маруся : апавяданні / Даір Слаўковіч // Падмацунак. – Мінск, 1998. – С. 421-496.
- Слаўковіч, Д. Насустрач заўтрашняму дню / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1978. – 23 снеж.
- Слаўковіч, Д. Пачым фунт ліха : апавяданні і аповесць / Даір Слаўковіч; [мастак Ю. Пучынскі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 142 с.
- Слаўковіч, Д. Перад паездкай туды… : апавяданне / Даір Слаўковіч // Маладосць. – 1994. – № 3. – С. 140-170.
- Слаўковіч, Д. Прыбудова : гумарыстычнае апавяданне / Даір Слаўковіч // Мінская праўда. – 1996. – 25 студз.
- Слаўковіч, Д. Рыгорка : апавяданне / Даір Слаўковіч // Работніца і сялянка. – 1994. – № 9. – С. 24.
- Слаўковіч, Д. Сцежкаю мужных / Даір Слаўковіч. — Мінск : Беларусь, 1971. — 39 с.
- Слаўковіч, Д. Талерка над Ёршыкамі : амаль фантастычная прыгода / Даір Слаўковіч // Маладосць. – 1992. – № 9. – С. 143-152.
- Слаўковіч, Д. Унук дзеда Ігара : апавяданне / Даір Слаўковіч // Мінская праўда. – 1997. – 9 вер.
- Слаўковіч, Д. Усмешкі “Маладосці” / Даір Слаўковіч // Маладосць. – 1995. – № 6. – С. 248-256.
- Слаўковіч, Д. Фірменны сродак : гумарэскі / Даір Слаўковіч. — Мінск : Маст.літ., 1976. — 87 с. : іл.
- Слаўковіч, Д. Хвядоскавы канікулы: аповесць / Даір Слаўковіч; [малюнкі С.Волкава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972.
- Слаўковіч, Д. Шпачыны свіст : апавяданне / Даір Слаўковіч // Крынічка. – Мінск : Народная асвета, 1970. – С. 51-52.
- Слаўковіч, Д. Шчаслівае паляванне : гумарэска / Даір Слаўковіч // Вожык. – 1992. – № 2-3. – С. 8.
- Слаўковіч, Д. Я вярнуся, мама! : аповесць / Даір Слаўковіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 143 с.
- Слаўковіч, Д. Я ў рабочыя пайду : аповесць і апавяданні / Даір Слаўковіч; [мастак П. Ф. Свірыдаў]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. — 158 с.
- Слаўковіч, Д. Як Алёнка хату прыбірала; Ганначка і певень : апавяданні / Даір Слаўковіч // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя. – Мінск, 2003. – С. 518-521.
- Слаўковіч, Д. Як язычок пакаралі / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1980. – 27 сак.
- Астравух, Л. Сустрэча з пісьменнікам / Л. Астравух // Чырвоная зорка. – 1989. – 4 ліст.
- Калкоўская, З. Непераможны Даір / Зоя Калкоўская // Чырвоная зорка. – 2012. – 22 верас.
- Кісялёў, У. Край творцаў… / Уладзімір Кісялёў // Наднёманскімі пуцявінамі / Уладзімір Кісялёў. – Мінск, 2009. – С. 300-302.
- Кісялёў, У. Пуцявінамі Наднямоння / Уладзімір Кісялёў. – Мінск : Полымя, 1994. – С. 272-274.
- Киселёв, В.Н. Славкович Даир / В.Н. Киселёв // На истоках нёманских / В.Н. Киселёв. – Минск : Полымя, 1985. – С. 73.
- Лапцёнак, Т. Даір Слаўковіч / Т. Лапцёнак // Роднае слова. – 2002. — № 9. – С. 14.
- Слаўковіч Даір // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т.15. – Мінск, 2002. –- С. 510.
- Слаўковіч Даір Фёдаравіч // Памяць : гіст.-дакум. Хроніка Уздзенскага раёна. – Мінск, 2003. – С. 518.
- Слаўковіч Даір Фёдаравіч // Полымя. – 2007. – №9. – С.209.
- Слаўковіч Даір Фёдаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 48.
- Слаўковіч Даір // Беларускія пісьменнікі : даведнік. – Мінск, 1994. – С. 504.
- Слаўковіч Даір Фёдаравіч // Полымя. – 2007. — № 9. – С. 206.
- Чараўнік з краіны маленства : Даір Слаўковіч : краязнаўчая папка.
- Шукіловіч, А. Даіру Слаўковічу – 60 гадоў / А. Шукіловіч // Чырвоная зорка. – 1992. – 23 вер.
- Шыцікава, Н. З бібліятэкара – у пісьменнікі / Н. Шыцікава // Чырвоная зорка. – 2002. – 21 вер.