ШЫРКО ВАСІЛЬ
(31.08.1948)
Шырко Васіль Аляксандравіч нарадзіўся 31 жніўня 1948 г. у в.Чурылава Уздзенскага раёна ў сялянскай сям’і, празаік, драматург, публіцыст. Член СП Беларусі з 1990 г., Саюза журналістаў Беларусі з 1975 г. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 1998 г.
Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1972). Служыў у Савецкай Арміі (1972-1973). Пасля арміі працаваў карэспандэнтам “Сельскай газеты”, у 1973-1986 гг. – рэдактар, загадчык аддзела галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. З 1986 – рэдактар аддзела нарыса часопіса “Полымя”. Цяпер працуе рэдактарам аддзела часопіса “Беларуская думка”, спецыялізуецца на асвятленні праблем дзяржаўнага будаўніцтва.
У друку дэбютаваў як паэт (у 1968 г. у часопісе “Маладосць” і газеце “Чырвоная змена”). Выйшлі кнігі дакументальных аповесцей, нарысаў “Зямлі бацькоўскай прыцягненне” (1987), “Сцяжына да людзей” (1989), кніга казак “Дзед Манюкін не салжэ “ (1990).
Чытачам добра вядомыя яго кнігі “Дарагія мае землякі”, “Зелле ад скрухі”, “Воўчыя грыбы”, “Чортава вока”, “Брыліянтавая брошка”, камедыі “Дзед Лукаш і кірмаш”, “Ведзьміны гусі”.і інш. У супрацоўніцтве з У.Вялічка і У.Глушаковым пабачылі свет кнігі “Беларусь маладая” і “Новая Беларусь”.
Жыве ў г.Мінску.
- Ширко, В. Трипутник на асфальте: очерки /В.Ширко.-Минск:Издат-во В.Хурсик, 2003.-226с.
- Шырко, В. Вунь чурылавец пайшоў: гумарыстычныя аповесці / Васіль Шырко. – Мінск: Маст.літ.,1999. – 318 с.:іл.
- Шырко, В. Дарагія мае землякі: кніга для вучняў / Васіль Шырко. – Мінск: Нар. асвета,1991. – 151 с.
- Шырко, В. Дзед Манюкін і ўнукі: казкі / В.А.Шырко. – Мінск: Маст.літ., 2003. – 144 с.
- Шырко, В. Дзед Манюкін не салжэ: казкі / В.Шырко. – Мінск: Юнацтва, 1991. – 64 с.:іл.
- Шырко, В. Зямлі бацькоўскай прыцягненне / В. Шырко. – Мінск: Беларусь, 1987. – 126 с.
- Шырко, В. Нокаут: док.-худож. Повесть / Василь Ширко. – Минск: Полымя, 2002. – 272 с.
- Шырко, В. Сцяжына да людзей: дакументальная аповесць, нарысы / В.А. Шырко. – Мінск: Маст. літ., 1989. – 211 с. – (Рэспубліка. Час. Людзі.)
- Шырко, В. Трипутник на асфальте: очерки / В.Ширко. – Минск: Издат-во В.Хурсик, 2003. – 226 с.
- Шырко, В. Хай людзі бачаць: дакум.-маст. аповесць / В. Шырко. – Мінск: Беларус. дом друку, 1991. – 128 с.: партр. – (Б-ка часоп. “Маладосць”)
- Аўтограф на памяць: [сустрэча з пісьменнікам А.Шырко] // Чырвоная зорка. – 1994. – 13 крас.
- Васіль Шырко // Беларускія пісьменнікі: даведнік. – Мінск,1994. – С.617.
- Беражны, Дз. Вернасць двум жанрам / Дзмітрый Беражны // ЛіМ. – 2008. – 3 кастр.
- Глушакоў, У. [Васілю Шырко-50] / Уладзімір Глушакоў // Беларуская думка. – 1998. – № 8. – С.141.
- Калкоўская, З.Россып скарбаў адмысловых / Зоя Калкоўская // Чырвоная зорка. – 2013. – 31жн. – С.3.
- Кароль, М. Адкуль чурылавец прыйшоў: [Васіль Шырко] / Мікалай Кароль // ЛіМ. – – 4 ліст.
- Кароль, М. На добры щспамин / М. Кароль. – Минск, 2005. – С.71-81.
- Кароль, М. Шырокі далягляд Шырко / Мікалай Кароль // Рэспубліка. – 2008. – 29 жн.
- Кісялёў, У. Край творцаў… / Уладзімір Кісялёў // Наднёманскімі пуцявінамі / У. Кісялёў. – Мінск, 2009. – С.302-303.
- Марціновіч, А. К нам чурылавец прыйшоў… / Алесь Марціновіч // Мінская праўда. – – 27 мая.
- Марціновіч, А. Слова – бы той белы сад – пісьменнік і час / Алесь Марціновіч // Мінская праўда. – 2008. – 28 жн.
- Прыняты ў саюз пісьменнікаў БССР // ЛіМ. – 1990. – 1 чэрв.
- Сабалеўскі, В. Жыццё, напоўненае творчасцю / Віктар Сабалеўскі // Чырвоная зорка. – 2013. – 25 верас. – с.4.
- Свой Чурылаўскі: В.Шырко – 50 // ЛіМ. – 1998. – 28 жн.
- Ускова, Т. Знаёмцеся: дзед Манюкін!: юбілей // Белорусская нива. – 2008. – 28 авг.
- Ширко Василий Александрович // Минская область: энциклопедия: в 2 т. Т.2. – Минск, 2007. – С.741
- Шырко Васіль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. – Мінск, 2004. – С.19.
- Шырко Васіль Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. – Мінск, 2003. – С.521-522.