ЯКІМОВІЧ АЛЕСЬ
(1904-1979)
Алесь (Аляксандр Іванавіч) Якімович нарадзіўся 17 студзеня 1904 г. у в.Чурылава Уздзенскага раёна ў сялянскай сям’і. Самым моцным уражаннем маленства, па ўспамінах самога пісьменника, быў прывезены ў падарунак ад бацькі губны гармонік, якім хлопчык хвалиўся перад сябрамі і ўрэшце нечакана згубіў у першы ж дзень. З пачаткам Першай сусветнай вайны школа, дзе вучыўся хлопчык, закрылася, бацьку забралі на фронт, маці засталася адна з шасцярыма дзяцьмі, усе мужчынскія абавязкі па гаспадарцы ляглі на плечы старэйшага ў сям’і Алеся. У гады рэвалюцыі Якімовіч вучыўся ў Уздзенскай вышэйшай пачатковай школе разам з П. Трусам і П. Глебкам, летам быў вымушаны працаваць, каб зарабіць грошы на вучобу.
У 1921 г. ён паступиў вучыцца ў Белпедтэхнікум, дзе яму пашчасціла: тут настаўнічаў сам Якуб Колас. У студэнцкія гады ўсур’ёз пачаў займацца творчай дзейнасцю: пісаў вершы, прымаў удзел у літаратурных дыспутах, стаў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, быў прызначаны сакратаром піянерскага часопіса “Беларускі піянер”, рэдактарам якога адзін час быў У. Дубоўка. У 1930 г. пасля заканчэння літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ працаваў на трох пасадах адначасова: рэдактарам часопіса “Іскры Ільіча”, сакратаром педагагічнага часопіса “Асвета” і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў тэхнікуме вогнетрывалага будаўніцтва.
У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у адной з сялянскіх школ у Татарыі, быў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 г. – у Савецкай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты, быў цяжка паранены (1943). У 1943 – 1944 гг. жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай справай. Быў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, адказным рэдактарам часопіса “Бярозка”, літкансультантам СП БССР.
Атрымаўшы шырокае прызнанне і папулярнасць, А. Якімовіч заўсёды заставаўся сціплым чалавекам, будучы на пенсіі, з задавальненнем працаваў у садзе і агародзе. Памёр ён 15 студзеня 1979 г. Пахаваны на Усходніх могілках г.Мінска. На Уздзеншчыне яго імя носіць школа у в. Зенькавічы, там створаны музей Якімовіча, адна з вуліц Узды носіць яго імя.
Дэбют маладога паэта адбыўся у 1923 г.: у часопісе “Маладняк” быў апублікаваны верш “Вясна”. Першая кніжка, “Вершы”, выйшла ў 1925 г. Пісьменнік не абмяжоўваўся працай у малых жанрах: у 1930-х гг. Выйшлі дзве яго аповесці “Перамога”, “Незвычайны мядзведзь”.
Майстэрства пісьменніка-казачніка А. Якімовіча выявілася ў казках “Вераб’ёвы госці”, “Казка пра смелага Вожыка”, “Байка пра казла” і інш. Больш за 200 беларускіх народных казак, апрацаваных Якімовічам, увайшлі у зборнікі “Бацькаў дар”, “З рога ўсяго многа”, “Андрэй за ўсіх мудрэй” і інш., выдадзеных на ўсіх мовах былога Савецкага Саюза, а таксама на балгарскай, іспанскай, кітайскай, нямецкай, польскай і інш. Гераічнай барацьбе савецкага народа з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны апавяданні “Піянер Гена”, “Брат і сястра”, “Партызанская маці” і інш., аповесць “Смелыя людзі”. На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, І. Тургенева, Л. Талстога, А. Чэхава і інш.
Дзяржаўнай прэміяй БССР адзначаны аповесці “Адкуль ліха на свеце”, “Канец сервітуту” і “Кастусь Каліноўскі”.
Заслужаны дзеяч культуры БССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
- Якімовіч, А. Адкуль ліха на свеце. Аповесць аб прыгонным хлопчыку / А. Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1963. – 155 с.
- Якімовіч, А. Андрэй за ўсіх мудрэй: бел. нар. казкі / апрац. А. Якімовч; маст. Н. Паплаўская. – Мінск: Юнацтва, 1983. – 143 с.
- Якімовіч, А. Арляняты: аповесці, апавяданні, казкі / А. Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. – 467 с.
- Якімовіч, А. Васильев курган: повести / Алесь Якимович. – М.: Дет. лит., 1964. – 284 с.
- Якімовіч, А. Выбраныя творы: у 2 т. / А. Якімовіч. – Мінск: Беларусь, 1967
- Якімовіч, А. Залатыя рукі / А. Якімовіч. – Мінск: Нар. асвета, 1975. – 160 с.
- Якімовіч, А. Каваль Вярнідуб: казка / Алесь Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1946. – 78 с.
- Якімовіч, А. Казка пра смелага вожыка / Алесь Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1946. – 31 с.
- Якімовіч, А. Кастусь Каліноўскі: аповесць / А. Якімовіч. – Мінск: Маст. літ., 1976. – С.320 с.
- Якімовіч, А. Новы год: апавяданні / Алесь Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1958. – 428 с.
- Якімовіч, А. Помста: апавяданні / Алесь Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1946. – 109 с.
- Якімовіч, А. Светлы дзень / Алесь Якімовіч. – Мінск: Нар. асвета, 1969. – 256 с.
- Якімовіч, А. Смелыя людзі: аповесць / Алесь Якімовіч. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1960. – 142 с.
Якімовіч, А. Цяжкі год: аповесць / Алесь Якімовіч. – Мінск: Маст. літ., 1976. – 167 с.
- Алесь Якімовіч // Беларуская дзіцячая літаратура / пад.рэд. М.Б.Яфімавай, М.М.Барсток. – Минск,1980. – С.211-226.
- Анціпенка, Л. З плеяды Уздзенскіх пісьменнікаў/ Л.Анціпенка // Чырвоная зорка. – 1999. – 16 студз.
- Ефимова, М. Его тревоги, вдохновение, любовь: [о творческом пути А.Якимовича] / М.Ефимова // Роднае слова. – – № 2. – С.177-183.
- Іофэ, Э.Р. Сябар і настаўнік юных Алесь Якімовіч / Э.Р. Іофэ // Пралеска. – 2006. – №5
- Іофе, Э. Сябра чытаючай дзятвы: [да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Якімовіча] / Эмануіл Іофе // Мінская праўда. – 2004. – 17 студз.
- Кісялёў. У. Край творцаў… / Уладзімір Кісялёў //Нёманскімі пуцявінамі / У. Кісялёў. – Мінск, 2009. – С.293-295.
- Літвінаў, Р. Талент аддадзены дзецям: [да 70-годдзя з дня нараджэння А.Якімовіча] / Р.Літвінаў // Нар.асвета. – 1974. – № 1. – С.74-77.
- Наш Андэрсэн: Алесю Якімовічу-90 гадоў // Пралеска. – 1994. – № 1. – С.28-35.
- Слаўковіч, Д. Шчыры сябар дзяцей / Даір Слаўковіч // Чырвоная зорка. – 1979. – 16 снеж.
- Цехнебедзіна, Т. Першая сустрэча / Таццяна Цехнебедзіна // Чырвоная зорка. – 2014. – 15 студз. – С.4.
- Чарняўскі, М. Чараўнік з краіны маленства / Мікола Чарняўскі // Вясёлка. – 2004. — №1. – С.3-4.
- Шырко, В. Казачнік / Васіль Шырко // Дарагія мае землякі / Васіль Шырко. – Мінск,1991. – С.72-90.
- Якімовіч Алесь (Аляксандр Іванавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. – Мінск, – С.254.
- Якімовіч Алесь (Аляксандр Іванавіч) // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Уздзенскага раёна. – Мінск, – С.522-524.
- Яфімава, М. «Па высокім абавязку свайго прызвання…»/ М.Яфімава // Роднае слова. – 2004. – № 1. – С.5-8.
- Якімовіч Алесь // Беларускія пісьменнікі: даведнік. – Мінск, 1994. – С.629-631.
- Якімовіч Алесь // Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: У 6 т. Т. 6. – Мінск, 1995. – С. 473-483.
- Якімовіч Алесь // Пяцьдзесят чатыры дарогі: аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў / склад. Я.Казека. – Мінск,1963. – С. 539-550.