КРАПIВА КАНДРАТ — Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ

КРАПIВА КАНДРАТ

(05.03.1896 – 10.01.1991)

Крапіва (Атраховіч) Кандрат Кандратавіч нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г. у вёсцы Нізок у сялянскай сям’і. Народны пісьменнік Беларусі (1956). Акадэмік  АН Беларусі (1950), член-карэспандэнт (1940), Доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Член СП Беларусі з 1934. Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (за п’есы: “Хто смяецца апошнім” (1941) ; ”Пяюць жаваранкі” (1951); за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі, 1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы (1974), за камедыю “Брама неўміручасці”.

         Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе ў вёсцы Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, 4-класным гарадскім вучылішчы ў Стоўбцах, з якога перавёўся  ў такое ж вучылішча  ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Пасля заканчэння (1913) здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. У 1914 годзе атрымаў месца настаўніка ў вёсцы Мнішаны  на Міншчыне, затым быў мабілізаваны ў армію. У 1916 г. скончыў школу прапаршчыкаў. Удзельнічаў у баях на Румынскім фронце. Як настаўнік у лютым 1918 г.дэмабілізаваны, настаўнічаў у вёсцы Каменка на Уздзеншчыне. У 1920-1923 гг. – камандзір у Чырвонай Арміі. У 1925 г. пераязджае ў Мінск. Быў членам літаратурнага  аб’яднання “Маладняк” (да  1926), потым “Узвышша”. Скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (1930). Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце (1925-1926), загадчыкам аддзела ў часопісе “Полымя рэвалюцыі” (1932-1936). Удзельнічаў у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”, у 1943-1945 гг.рэдагаваў сатырычную газету-плакат “Раздавім фашысцкую гадзіну”. У пасляваенныя гады – рэдактар часопіса “Вожык” (1945-1947), загадчык сектара  мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1947-1952), дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1952-1956). У 1956 – студзені 1982 гг. –  віцэ-прэзідэнт АН БССР. Са студзеня 1982 г. па сакавік 1989 г. – вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант у аддзеле лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.

         Памёр 7 стукдзеня 1991 г. Пахаваны ў г.Мінску на Усходніх могілках.

         Пісаць пачаў у 1922 г. Аўтар кніг сатыры і гумару “Асцё” (1925), ”Крапіва” (1925), “Біблія”(1926), ”Байкі”(1927), “Ухабы на дарозе” (1930), “Пра нашых шкоднікаў, папоў ды ўгоднікаў” (1930), ”Хвядос – Чырвоны нос” (1931), ”Калючы строй” (1932), ”Выбраныя вершы” (1935), “Выбраная сатыра” (1938), “Выбраныя творы” (1941,1947,1948), “Смех і гнеў” (1946), “Сатыра і гумар” (1954), “Жаба ў каляіне” (1957), “Байкі, вершы, п’есы” (1960), “Сорак баек” (1966), “Вершы і байкі” (1967,1990), “Байкі і вершы” (1971), “Пучок жыгучкі” (1973), таксама кніжкі для дзяцей “Загадкі дзеда Кандрата” (1986), “Вершы, байкі,эпіграмы, паэмы” (1991).

         Аўтар п’ес “Канец дружбы” (1934), “Партызаны” (1937), ”Хто смяецца апошнім”(1939), “Проба агнём” (1943), “З народам” (1948), “Пяюць жаваранкі” (1950), “Людзі і д’яблы” (1958), “Брама неўміручасці” 1973), “На вастрыі” (1982) і інш.

         Выдадзены Збор твораў у 3-х (1956), 4-х (1963), 5-ці (1974-1976), 6-ці (1997),  Выбраныя творы ў 2-х тамах (1986). 

         Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, лінгвістычных прац, адзін з навуковых рэдактараў (з Я.Коласам і П.Глебкам)  “Русско-белорусского словаря” (1953,1982), навуковы рэдактар “Беларуска-рускага слоўніка”(1962,1988-1989), ”Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” у 5 тамах (1977-1984) і інш.

         На беларускую мову пераклаў асобныя працы К.Маркса, Ф.Энгельса, У.І.Леніна, творы Дз.Фанвізіна, І.Крылова, А.Пушкіна, М.Гогаля, А.Чэхава, У.Маякоўскага і інш.

         Творы К.Крапівы перакладзены на многія замежныя мовы. Пра К.Крапіву створаны дакументальны фільм “Кандрат Крапіва” (1982). Імя К.Крапівы прысвоена Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Уздзенскай школе №2, яго імя носіць адна з вуліц г.Узда.

 

Бібліяграфічны спіс твораў аўтара
  1. Крапіва, К. Байкі. Вершы./К. Крапіва – Мінск,1971
  2. Крапіва, К. Біблія / К.Крапіва. – Мінск, Дзяржвыд БССР, 1959. – 66 с.
  3. Крапіва, К. Брама неўміручасці: п’есы / Кандрат Крапіва. – Мінск: Маст. літ., 2006. – 231 с.
  4. Крапіва, К. Вершы, байкі / К.Крапіва. – Мінск: Нар асвета,1978. – 128 с.
  5. Крапіва, К. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы./ К. Крапіва – Мінск: Маст. літ., 1991. – 283 с.
  6. Крапіва, К. Выбраныя творы: у 2 т. Т. 1. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы. Апавяданні, фельетоны. Памфлеты, аўтабіяграфія. Т.2. П’есы/ К. Крапіва. – Мінск: Маст. літ., 1986.
  7. Крапіва, К. Выбраныя творы / К. Крапіва. – Мінск: Беларус. навука, 2008. – 628 с.
  8. Крапіва, К. Выбранае / К. Крапіва. – Мінск: Беларусь, 1971. – 144 с.
  9. Крапіва, К. Драматычныя творы / К. Крапіса. – Мінск, 1951. – 432 с.
  10. Крапіва, К. Загадкі дзеда Кандрата / Кандрат Крапіва. – Мінск: Юнацтва, 1985. – 24 с.
  11. Крапіва, К. Зацікаўленая асоба / К.Крапіва. – Мінск: Дзяржвыд БССР, 1953. – 93 с.
  12. Крапіва, К. Збор твораў: у 6 т. Т.1. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы. / К. Крапіва. – Мінск: Маст.літ., 1997. Т.2. Апавяданні, фельетоны, памфлеты, артыкулы. – Мінск, 1997. Т.3. Раман, п’есы. – Мінск, 2000. Т.4. П’есы. – Мінск, 2003. Т.5. П’есы, пераклады. – Мінск, 2004. Т.6. Пераклады, артыкулы, выступленні, інтэрв’ю, пісьмы, дадатак. – Мінск, 2004.
  13. Крапіва, К. Збор твораў: у 5 т. Т.1. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы. Т.2. П’есы. Т.3. П’есы. Т.4. Апавяданні, фельетоны, памфлеты, раман. Т.5. Нарысы, артыкулы, пераклады / К. Крапіва. . – Мінск: Маст. літ.,1974.
  14. Крапіва, К. Збор твораў: у 4 т. Т.1. Байкі і вершы. Паэмы. Т.2.Проза. Т.3. П’есы. Т.4. П’есы, артыкулы / К. Крапіва. – Мінск: Маст. літ., 1963.
  15. Крапіва, К. Збор твораў: у 3 т. Т.1. Байкі і вершы. Паэмы. Т.2 Проза. Т.3. П’есы / К. Крапіва. – Мінск, 1956.
  16. Крапіва, К. Людзі і д’яблы: драма / К. Крапіва. – Мінск, 1958. – 102 с.
  17. Крапіва, К. На вастрыі : п’есы, апавяданні, вершы, байкі / Кандрат Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 383с.
  18. Крапіва, К. Пучок жыгучкі: байкі / К.Крапіва. – Мінск: Маст. літ., 1973. – 80с.: іл.
  19. Крапіва, К. Пяюць жаваранкі: п’еса / К. Крапіва. – Мінск, 1951
  20. Крапіва, К. Хто смяецца апошнім: камедыя ў 3-х актах / К. Крапіва. – Мінск: Беларусь, 1969. – 116 с.
  21. Крапіва, К. Хто смяецца апошнім. Проба агнём. Брама неўміручасці: п’есы / К.Крапіва. – Мінск, 1983.
Бібліяграфічны спіс літаратуры аб жыцці і творчасці

Аб жыцці і творчасці

 

  1. Арабей, Л. Пра славутага земляка / Лідзія Арабей  // Полымя. –  –  №7. –  С.189-203
  2. Бугаей, Д.Я. Зброяй сатыры, зброяй праўды / Д. Бугаеў. – Мінск: Навука і тэхніка, 1971. – 231с.: іл.
  3. Бугаеў, Д.Я. Майстэрства драматурга / Д.Бугаеў // Талент і праца /Д. Бугаеў. –  Мінск, 1979. –  С.50-108.
  4. Казека, Я. Кандрат Крапіва: крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. – Мінск, 1965. – 168 с.
  5. Казека, Я. Кандрат Крапіва — байкапісец / Я. Казека //Беларуская байка /Я Казека. –  Мінск,1960. – С.120-150.
  6. Карпаў, У. На варце запаветнага / У.Карпаў // Збор твораў: У 5 т. Т.5. / У. Карпаў. – Мінск, 1985. – С.404-447.
  7. Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 3. –  Мінск, 1994. –  С.396-415.
  8. Крапіва Кандрат // Беларускія пісьменнікі: даведнік. – Мінск,1994. –  С.298-300.
  9. Крапіва Кандрат // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т.6. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2015. – С.53.
  10. Крапіва Кандрат // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т.3. – Мінск, 1986. – С.116-117.
  11. Лаўшук, С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С.С. Лаўшук. – Мінск, 2002. – 252 с.
  12. Лаўшук, С. У скарбонку інтэрнацыянальнай еднасці / С. Лаўшук // Братэрства, 86: літ. зборнік. – Мінск, 1986. – С.254 – 259.
  13. Лынькоў, М. Пісьменнік-грамадзянін / М. Лынькоў // Збор твораў: У 8 т. Т. 7./ М. Лынькоў. – Мінск, 1985. – С. 681-692;
  14. Максімовіч, В.А. Байкі Кандрата Крапівы 20-х гадоў /В.А. Максімовіч // Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя / В.А. Максімовіч. – Мінск, 2006. – С.381-387.
  15. Навуменка, І.Я. Старэйшына роднай літаратуры / Іван Навуменка // Кніга адкрывае свет / Іван Навуменка. – Мінск, 1978. – С.140-151.
  16. Налівайка, А.М. Кандрат Крапіва / А. Налівайка // Беларуская савецкая літаратура / А. Налівайка. – Мінск, 1993. – С.102-110.
  17. Паталкоў, Ю. Адвечнасць, якая перамагае: эмпатычны погляд на п’есу “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы / Юры Паталкоў // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С.12-16
  18. Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва: нарыс жыцця і творчасці/ А.Сабалеўскі . – Мінск: Нар. асвета, 1989. – 220с.: іл.
  19. Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва: постаць і творы: для сярэд. і ст. шк. узросту / Анатоль Сабалеўскі. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Мінск: Нар. асвета, 2003. – 304с.:іл
  20. Сабалеўскі, А. Сугучныя з часам: п’есы Кандрата Крапівы і іх пастаноўка на сцэне / Анатоль Сабалеўскі // Роднае слова. – 2006. – №11. – С.8-12
  21. Шамякін, І. Эпоха і мастак / Іван Шамякін // Карэнні і галіны: Партрэты настаўнікаў, сяброў, бацькоў, сваякоў, штрыхі аўтапартрэта. – Мінск, 1986. – С.49-60.
  22. Шырко, В. А. Проба агнём / Васіль Шырко // Дарагія мае землякі: Кн. для вучняў / Васіль Шырко. – Мінск, 1991. –  С.30- 39