Хата, уцехамі багата — Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ

Хата, уцехамі багата

Ствараць умовы для выхавання павагі і пачуцця любові да радзімы, нацыянальнай культуры, роднага слова – мэты цыкла мерапрыемстваў, падрыхтаваных бібліятэкарамі аддзела па рабоце з дзецьмі ў рамках Тыдня роднай мовы. 21 лютага ў чытальнай зале аддзела адбыліся казачныя пасядзелкі. Малодшыя школьнікі, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, далучыліся да вытокаў беларускай народнай культуры праз вусную народную творчасць: прыказкі, прымаўкі, загадкі, лічылкі і, канечне, казкі.