Роднай мовы пералівы — Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ

Роднай мовы пералівы

Удзельнікамі сустрэчы з беларускай паэзіяй, якая адбылася 22 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы, сталі вучні 1-х класаў сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы. Гаспадыняй сустрэчы ў гэты дзень стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменніца, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і дарослых Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна. Яна пазнаёміла маленькіх чытачоў з вершаванымі творамі са сваёй новай кнігі “Хвілінкі-перапынкі”.