105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Авяр’яна Дзеружынскага было прысвечана мерапрыемства, якое адбылося 18 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Удзельнікамі паэтычных хвілінак сталі навучэнцы малодшых класаў, наведвальнікі аздараўленчага лагера сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы. Казкі, вершы, пацешкі, небыліцы былі ў цэнтры ўвагі дзяцей падчас сустрэчы. Займальныя і навучальныя, прыгожыя і кранальныя, яны выхоўваюць у юных чытачоў любоў і павагу да Радзімы, да працы, да роднай культуры.