Сем колераў свету — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

Сем колераў свету

Плённае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва ўсталявалася ў бібліятэкі і дзцячага садка №3. У дапамогу адукацыйнай праграме дашкольнікаў бібліятэкары дзіцяча-юнацкага аддзела раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі 6 лістапада гучныя чытанні апавядання Вольгі Караткевіч “Сем колераў свету”, якое увайшло ў зборнік казак “Жыве на свеце шчасце”.  Хлопчыкі і дзяўчынкі не проста ўважліва слухалі казку, яны знаёміліся з колерамі, якія дорыць нам Сусвет. Разам з героямі апавядання Пэндзлікам і Фарбамі дзеткі вывучалі назвы колераў і іх адценняў, выконвалі творчыя заданні.