Міжнароднаму дню роднай мовы прысвяцілі фальклорную гадзіну «У гульні гуляем, па-беларуску размаўляем» бібліятэкары дзіцяча-юнацкага аддзела, удзельнікамі якой сталі самыя меленькія чытачы, выхаванцы дашкольных навучальных устаноў нашага горада. 19 лютага ў чытальнай зале аддзела гучала родная беларуская мова. Разам з бібліятэкарам дзеці адправіліся ў падарожжа па Беларусі: захапляліся беларускімі краявідамі, разгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні, пашыралі свой слоўнікавы запас.