Цуды чароўнага куфэрка — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

Цуды чароўнага куфэрка

Літаратурная сустрэча з пісьменніцай, нашай зямлячкай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Галінай Міхайлаўнай Нічыпаровіч адбылася 20 лютага ў дзіцяча-юнацкім аддзеле раённай бібліятэкі і была прымеркавана Дню роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы малодшых класаў школ горада. У творчай скарбонцы Галіны Міхайлаўны назапашана шмат цікавых твораў для дзяцей: казкі, апавяданні, вершы, загадкі як на рускай мове, так і на беларускай. Менавіта з беларускамоўнымі творамі знаёміліся дзеці падчас сустрэчы. З цікавасцю яны слухалі прыгожыя вершы, з задавальненнем разгадвалі загадкі, пазнаёміліся з разнастайнымі кнігамі пісьменніцы. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак ад аўтара кніжныя закладкі з аўтографам.