21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая, мілагучная, паэтычная. Далучыліся да свята і вучні 4 «В» класа раённай гімназіі. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у турніры знаўцаў роднай мовы «Таямніцы роднай мовы». Цікава і пазнавальна прайшла гульня, вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па неабсяжнай краіне нашай роднай мовы. На мерапрыемстве яны дакрануліся да вытокаў народнай мудрасці: адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі метаграмы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Вучні яшчэ раз пераканаліся, якая прыгожая і меладычная мова нашых бацькоў і дзядоў. На працягу гульні каманды дэманстравалі сваю пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру, інтэлектуальныя здольнасці.