2 мая гасцямі дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі сталі самыя маленькія чытачы – выхаванцы РЦРД “Вясёлка” для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з творчасцю вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Спачатку ўвазе дзяцей была прапанавана кніжная выстава «Свой у краіне дзяцінства», на якой бібліятэкары сабралі самыя папулярныя ў чытачоў кнігі пісьменніка. А пасля з вялікай цікавасцю паслухалі ўрыўкі з аповесці-казкі «Цімох ВохВох». Пасля праслухоўвання хлопчыкі і дзяўчынкі абмяркоўвалі пачутае, дзяліліся сваімі ўражаннямі.