Квэст-гульню «Збяры Беларусь у сваім сэрцы!» распрацавалі і правялі бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі 17 ліпеня. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці дзяцей да гістарычнага мінулага беларускага народа і сучаснага жыцця краіны. Удзельнікамі сталі дзеці з выхаваўча-аздараўленчага лагера «Буревестник». У ходзе гульні хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі праз станцыі «Гімн Беларусі», «Шыфравальшчыкі», «Крыжаванка», «Сімвалы Беларусі». Дзеці выконвалі інтэрактыўныя заданні, разгадвалі крыжаванку, складалі пазлы і дэманстравалі свае веды, атрыманыя на ўроках мовы і літаратуры, гісторыі, геаграфіі. Госцем мерапрыемства ў гэты дзень стала першы сакратар раённай арганізацыі «БРСМ» Елізавета Крысько, якая не толькі прыняла непасрэдны ўдзел у гульні, але і падрыхтавала падарункі ўдзельнікам.








