У той казачнай краіне — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

У той казачнай краіне

Да 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча была прымеркавана літаратурная вандроўка «У той казачнай краіне», у якую адправіліся вучні 4 «А» класа сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы разам з бібліятэкарам дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі. У ходзе сустрэчы дзеці пазнаёміліся з асобаю пісьменніка, яго жыццёвым і творчым шляхам, здзейснілі вандроўку па казках «Рыбін цар», «Вясна ўвосень», «Кацёл з каменьчыкамі», «Чортаў скарб».