У рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” 30 студзеня ў дзіцяча-юнацкім аддзеле цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося літаратурнае знаёмства з творчасцю беларускага паэта Міхаіла Пазнякова і было прымеркавана 75-гадоваму юбілею пісьменніка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 4 “А” класа сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы. У гульнёвым фармаце дзеці знаёміліся з творчасцю пісьменніка, актыўна праявілі сябе ў конкурсах загадак і скарагаворак, гульні “Матэматычны геній”. Падчас сустрэчы гучалі вершы паэта “Я і мая сям’я”, “У роднай Беларусі” і інш.





