Жанчыны ў гісторыі Беларусі — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

Жанчыны ў гісторыі Беларусі

Беларуская гісторыя ведае шмат жанчын, якія паўплывалі на ход гісторыі, дзякуючы незвычайнай любові да сваёй справы, і дабіваліся поспехаў насуперак любым абставінам, праявіўшы сябе ў палітыцы, культуры, асветніцтве. Гэтыя жанчыны зрабілі значны ўклад у фармаванне беларускай нацыі і яе культурнай спадчыны, нягледзячы на складаныя гістарычныя абставіны. Еўфрасіння Полацкая, Саламея Русецкая, Эмілія Плятэр, Алаіза Пашкевіч і інш. – гэтым імёнам бібліятэкары дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі прысвяцілі ўвагу падчас правядзення гадзіны інфармацыі “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. У мерапрыемстве 17 чэрвеня прынялі ўдзел вучні раённай гімназіі, што наведваюць выхаваўча-аздараўляльны лагер для высокаматываваных дзяцей.