Хата, уцехамі багата — Детско-юношеский отдел Узденской ЦРБ

Хата, уцехамі багата

17 лютага для самых маленькіх чытачоў дзіцяча-юнацкага аддзела цэнтральнай раённай бібліятэкі была арганізавана пазнавальна-гульнёвая гадзіна “Хата, уцехамі багата”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы дзіцячага садка №3. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся і пасябравалі з хлопчыкам Янкам. Разам з ім успомнілі ветлівыя словы на роднай мове, разгадалі загадкі з чароўнага кошыка, зрабілі пальчыкавую гімнастыку “Котка і зайчык”. Завяршылася мерапрыемства праглядам казачнай пастаноўкі “Каза-манюка”.