Удзельнікамі мерапрыемства, праведзенага 20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы, сталі вучні 5 “Б” класа сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы. Для іх была падрыхтавана гульня-віктарына “Скарбонка роднай мовы”. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі школьнікі разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа ў свет роднай мовы. У гульнёвай форме хлопчыкі і дзяўчынкі праходзілі этапы віктарыны “Загадка”, “Перакладчыкі”, “Інтэлектуальная азбука”, “Пагуляем у рыфмы”, “Выправі памылкі”, “Метаграмы”, “Тлумачальнік” і інш. У ходзе мерапрыемства школьнікі паказалі добрыя веды роднай мовы і паабяцалі часцей ужываць яе ў паўсядзённым жыцці.
Скарбонка роднай мовы




