Четверг
25.04.2019
23:12
Приветствую Вас Гость
RSS
 
Узденская районная детская библиотека
Главная Регистрация Вход
Каталог файлов »
Меню сайта

Новости библиотеки

Пример


Год малой родины

Пример


Конкурсы

Пример


Лето и библиотека

Пример


Презентации

Пример


...

Пример


Выставка

Пример


Духовный оберег

Пример


Наши достижения

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 39

Статистика

Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0

Пользователей сайта :
Всего : 21
Новых за месяц : 1
Новых за неделю : 0
Новых вчера : 0
Новых сегодня : 0

Мужчин : 7
Девушек : 14



.

Пример

Пример

Пример


.

Пример


Главная » Файлы » Коллегам » загрузка

Положение об оказании платных услуг
18.03.2019, 15:17

ПАЛАЖЭННЕ

аб аказанні платных паслуг

дзяржаўнай установы культуры “Уздзенская цэнтральная раённая

бібліятэка імя П. Труса”

       

 

  УЗГОДНЕНА                                                                                                         ЗАЦВЯРДЖАЮ

  Начальнік аддзела                                                                                              Дырэктар ДУК “Уздзенская цэнтральная

  ідэалагічнай работы, культуры                                                                       раённая бібліятэка імя П. Труса”

  і па справах моладзі                                                                                                                                               А.В. Драчан

  Уздзенскага райвыканкама

  А.Г. Спірына                                                                                                                                                             02.01.2019                                               02.01.2019               

                                                         

Глава 1.

Агульныя палажэнні

1.1. “Палажэнне аб платных паслугах” (далей – Палажэнне) распрацавана з мэтай упарадкавання механізму аказання платных (дадатковых) паслуг бібліятэкамі ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса”  (далей – Бібліятэка).

1.2. Платныя паслугі з’яўляюцца формай ініцыятыўнай гаспадарчай дзейнасці бібліятэк, якая зарыентавана на задавальненне дадатковых нетрадыцыйных запытаў розных груп карыстальнікаў і прадугледжвае кампенсаваны характар узаемаадносін з імі.

1.3. Дадзенае Палажэнне вызначае адзіныя правілы прыёму, афармлення заказу  і разліку за платныя паслугі, якія прапануе Бібліятэка.

1.4. Дзейнасць Бібліятэкі па аказанню платных паслуг рэгламентуецца наступнымі дакументамі:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры 20.07.2016г. №413-З;

Законам Рэспублікі Беларусь Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” 10.11.2008 г. № 455-З;

Законам Рэспублікі Беларусь “Аб цэнаўтварэнні”  10.05.1999 г. № 255-З;

Законам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” 09.01.2002 № 90-З;

Законам Рэспублікі Беларусь “Аб навукова-тэхнічнай інфармацыі” 05.05.1999 г. № 250-З;

Законам Рэспублікі Беларусь “Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе” 28.12.2009 г. № 113-З;

Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах”17.05.2011 г.№ 262-З;

Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь 07.12.1998 г. № 218-З;

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь “Аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) і аб некаторых пытаннях выкарыстання касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп’ютэрных сістэм”;

Статутам ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса”;

“Правіламі карыстання бібліятэкамі ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса”;

дадзеным Палажэннем;

прэйскурантам цэн на платныя паслугі, якія аказвае Бібліятэка.

Палажэннем аб платных паслугах бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

1.5. Платныя паслугі прадастаўляюцца Бібліятэкай юрыдычным і фізічным асобам з мэтай:

рэалізацыі іх права на задавальненне дадатковых патрэбнасцей;

павышэння эфектыўнасці выкарыстання бібліятэчных рэсурсаў;

прыцягнення дадатковых фінансавых сродкаў з пазабюджэтных крыніц;

умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэк;

матэрыяльнага заахвочвання супрацоўнікаў.

Укараненне платных паслуг не дапускае зніжэння аб’ёмаў выканання бясплатных паслуг і якасці асноўнай дзейнасці бібліятэкі.

Платныя паслугi па зместу падзяляюцца на групы: профiльныя (звязаны з выкананнем асноўных функцый Бiблiятэкі звыш нарматываў) і дадатковыя (звязаны з выкарыстаннем форм i метадаў работы, вiдаў дзейнасцi, якiя не характэрны для Бiблiятэкі).

Вынiковыя прадукты дзейнасцi па аказанню платных паслуг iснуюць у дзвюх асноўных формах: матэрыялiзаванай (прадукцыя) i нематэрыялiзаванай (непасрэдна паслуга).

Наменклатура платных паслуг складваецца з улікам бясплатнасці асноўнай, фінансуемай з бюджэту, дзейнасці, спажывецкага попыту і магчымасцей самой Бібліятэкі. Яна перыядычна карэкціруецца ў залежнасці ад стану рынкавай кан’юктуры.

У залежнасці ад тэрмінаў выканання і складу работ прадстаўленне паслуг можа быць аднаразовым ці доўгатэрміновым. Аднаразовыя платныя паслугi фiзiчным асобам прадастаўляюцца на падставе вусных альбо пісьмовых заказаў. На выкананне доўгатэрмiновых паслуг можа складацца дагавор. Платныя паслугi для юрыдычных асоб (аднаразовыя i доўгатэрмiновыя) выконваюцца толькi на падставе дагавора.

Бібліятэчна-інфармацыйная прадукцыя, створаная ў Бібліятэцы па заказу ці запыту карыстальніка, належыць бібліятэцы. Бібліятэка мае права на платнае тыражыраванне створанай бібліятэчна-інфармацыйнай прадукцыі.

Поўная інфармацыя  аб платных паслугах публічных бібліятэк Уздзенскага раёна размешчана на дошцы аб’яў i бiблiятэчных сайтах (ЦРБ и РДБ).

 Пры запісу ў Бібліятэку кожны чытач інфармуецца аб магчымасці выкарыстання платных паслуг.

 Глава ІІ.

 Арганізацыя работы па аказанню платных паслуг

2.1.    У дзейнасці па аказанню платных паслуг прымаюць удзел усе супрацоўнікі, работнікі цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама ў часці бухгалтэрскага ўліку акумуляцыі грашовых сродкаў.

2.2.   Бібліятэка-выканаўца ажыццяўляе:

прыём заказаў на платныя паслугі. Непасрэднае выкананне заказаў ажыццяўляюць: супрацоўнікі аддзела  абслугоўвання і інфармацыі, аддзела бібліятэчнага маркетынга,  супрацоўнік кнігасховішча ЦРБ, супрацоўнікі РДБ, СБ, СБ-клуба;

разлік за паслугі з карыстальнікамі: прыём наяўных грошай у касу Бібліятэкі і выдача дакумента ўстаноўленага ўзору (прыходны ордэр ці касавы чэк), а таксама аперацыі, якія звязаны з рухамі грашовых сродкаў у касе ў адпаведнасці з правіламі вядзення касавых аперацый у Рэспубліцы Беларусь;

справаздачу аб выкананні платных паслуг ва ўстаноўленым парадку.

2.3.Платныя паслугі выконваюцца на працягу працоўнага дня за кошт рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу.

2.4. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ажыццяўляе:

планаванне наменклатуры платных паслуг;

 каардынацыю i кантроль за дзейнасцю па аказанню платных паслуг структурнымі падраздзяленнямі Бібліятэкі і іх рэкламу;

справаздачу аб выкананнi платных паслуг ва ўстаноўленым парадку;

вывучэнне і ўкараненне ў практыку вопыту іншых бібліятэк па ажыццяўленню платных паслуг.

2.5. Каардынацыю і кантроль за дзейнасцю па  аказанню платных паслуг  ажыццяўляе дырэктар. У сувязі з непрадугледжанымі Палажэннем сітуацыямі дырэктар мае права выдаваць загады, якія карэкціруюць  пункты данага дакумента.

2.5. Размеркаванне заробленых грошай ажыццяўляецца  дырэктарам  прапарцыянальна заробку і з улікам патрэб кожнай установы.

2.6. Цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама:

ажыццяўляе разлiк кошту платных паслуг на падставе працазатрат;

вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлiк заробленых Бібліятэкай грашовых сродкаў;

афармляе дагаворы са спажыўцамi на аказанне платных паслуг;

забяспечвае адлiчэннi плацяжоў у дзяржаўны бюджэт у адпаведнасцi з падатковым заканадаўствам;

пры безнаяўным разлiку выпiсвае рахункi заказчыкам на аказанне платных паслуг;

ажыццяўляе фiнансавую справаздачу і кантроль за мэтавым спажываннем фінансавых сродкаў.

2.7. Адказнасць за арганiзацыю, ажыццяўленне i якасць платных паслуг нясуць адмiнiстрацыя Бібліятэкі, кiраўнiкi структурных падраздзяленняў Бібліятэкі, цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама, непасрэдныя выканаўцы.

2.8. Адказнасць за правільнасць прыёму грашовых сродкаў і афармленне дакумента ўстаноўленага ўзору (прыходны ордэр ці касавы чэк) нясе супрацоўнік, які іх ажыццяўляе.

2.9.  Адказнасць за стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць захаванасць грашовых сродкаў, нясе дырэктар Бібліятэкі.

2.10.Сістэматычны кантроль за афармленнем справаздачна-фінансавых дакументаў па платных паслугах ажыццяўляе бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама.

2.11. Бібліятэка не прымае на капіраванне, раздрукоўку на прынтары дакументы антыдзяржаўнага характару.

Глава ІІІ.

Фарміраванне цэн на платныя паслугі і разлік з заказчыкамі

3.1. Цэны на платныя паслугі ўстанаўліваюцца цэнтралізаванай бухгалтарыяй  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама  з улікам:

сабекошту работы;

плануемай рэнтабельнасці;

падаткаў у адпаведнасці з парадкам цэнаўтварэння;

асобных умоў (тэрміновасць, складанасць, сэрвіснасць).

3.2. Цана на платную паслугу ўключае ўсе цэнаўтвараючыя элементы ў адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь парадкам цэнаўтварэння.

3.3.Разлік планавага сабекошту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі рэгламентуючымі дакументамі Мінпрацы, Мінэканомікі, Мінфіна.

3.4. Затраты, якiя ствараюць сабекошт прадукцыi (паслуг), групуюцца ў адпаведнасцi з ix эканамiчным зместам па наступных элементах: матэрыяльныя затраты (кошт матэрыялаў вызначаецца, зыходзячы з фактычна дзеючых цэн); расходы на аплату працы; адлiчэннi на сацыяльныя патрэбы; iншыя затраты.

3.5.Прыбытак ад выканання платных паслуг плануецца ў залежнасці ад цэнавай палітыкі Бібліятэкі, спажывецкага попыту, канкурэнцыі, дзяржаўнага рэгулявання рынкавых цэн. Максімальны памер прыбытку складае да 20% ад сабекошту.

3.6. Поўны кошт платнай паслугі своечасова карэкціруецца ў адпаведнасці са змяненнямі індэксаў цэн (тарыфаў) на вырабляемыя тавары (паслугі, работы).

3.7. Згодна з наменклатурай платных паслуг распрацоўваецца прэйскурант цэн з указаннем тэрміну іх дзеяння, які зацвярджаецца начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

       У выпадку паступлення запыту на паслугу, якая адсутнічае ў прэйскуранце, устанаўліваецца дагаварная цана на падставе разавай калькуляцыі.

3.8.  Разлік за платныя паслугі ажыццяўляецца:

        у сельскіх бібліятэках -  наяўнымі грашымі  ў беларускіх рублях па  квітанцыях,

        у  РДБ – наяўнымі грашымі ў беларускіх рублях і праз касавы апарат з выдачай касавага чэка ўстаноўленага ўзору ( у ЦРБ);

        у  ЦРБ – наяўнымі грашымі ў беларускіх рублях з выдачай касавага чэка ўстаноўленага ўзору. Аплата ўслугі можа ажыццяўляцца як авансам, так і пры завяршэнні платнай паслугі;

           безнаяўным адлiчэннем праз цэнтралізаваную бухгалтэрыю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама.

3.9. Заробленыя за месяц грошы здаюцца ў бухгалтэрыю:

                                   - ЦРБ                                                -  штотыднёва, ліміт – 50 беларускіх рублей:

                                    - СБ, б-ка-клуб                     -  з 20 па 25 чысло кожнага месяца.

3.10.  Падставай для разлiкаў з заказчыкамi з’яўляюцца:

вусны заказ ці запоўнены нарад-заказ з адзнакай аб выкананнi паслугi;

акт выкананых работ;

заключаны дагавор (для перадаплаты).

3.11. Атрыманыя за платныя паслугі сродкі паступаюць на пазабюджэтны рахунак у ЦБП №625  г.Узда філіяла №500 Мінскага ўпраўлення  ААТ “ААБ “Беларусбанк.

ГЛАВА 4

РАЗМЕРКАВАННЕ ДАХОДАЎ

4.1. Улік атрыманых сродкаў ад аказання платных паслуг ажыццяўляецца на асобным рахунку ў  бухгалтэрыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

4.2. Размеркаванне даходаў ад платных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з “Палажэннем аб парадку фарміравання пазабюджэтных сродкаў, ажыццяўлення выдаткаў, звязаных з дзейнасцю, што прыносіць даходы, напрамках і парадку выкарыстання сродкаў, што застаюцца ў распараджэнні бюджэтнай арганізацыі” № 641 ад 19.07.2013, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

4.3. Атрыманыя сродкi выкарыстоўваюцца на:

эканамiчнае стымуляванне (даплаты, надбаўкi, прэмii) работнiкаў, якія аказваюць платныя паслугі;

матэрыяльна-тэхнiчнае (вытворчае) развiццё Бібліятэкі;

забеспячэнне выканання платных паслуг расходнымі матэрыяламі;

бягучыя выдаткі па ўтрыманню Бібліятэкі (камунальныя паслугі і інш.), звязаныя з яе асноўнай дзейнасцю;

стварэнне камерцыйнага фонду;

правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў.

4.4. Размеркаванне сродкаў ажыццяўляецца штомесячна.

4.5.З мэтай азнаямлення з новай літаратурай для яе далейшай прапаганды чытачам, супрацоўнікі ўсіх аддзелаў бібліятэкі камерцыйным фондам карыстаюцца бясплатна.

 

Намеснік дырэктара

ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая

бібліятэка імя П. Труса”                                                                                                         С.А. Максімовіч

 

 

Категория: загрузка | Добавил: uzdadb
Просмотров: 19 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Вход на сайт

Анонс

Пример


Лучшие читатели

Пример


...

Пример


Проект "Весь год..

Пример


Проект "С книгой

Пример


Проект "Пазнаём...

Пример


Проект "І родны...

Пример


Проект "У пісьменн

Пример


Проект "Литературн

Пример


Минская областная

Пример


Поиск

Архив записей