Бенефіс пісьменніка "Знаёмцеся - Алесь Якімовіч"
У апошні дзень Тыдня, прысвечанага 115-годдзю з дня нараджэння Алеся Якімовіча, у дзіцячай бібліятэцы для навучэнцаў 5 “В” класа раённай гімназіі адбыўся бенефіс пісьменніка “Знаёмцеся – Алесь Якімовіч”.
Спачатку вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Алесь Якімовіч: чытаем сёння”. Потым усе разам успомнілі біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Пасля бібліятэкар прапанавала дзяўчынкам і хлопчыкам паўдзельнічаць у літаратурна-інтэлектуальнай гульні “Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем”.
Кожны з удзельнікаў гульні выбіраў адну з катэгорый: “Пра пісьменніка”, “Казкі”, “Казкі ў апрацоўцы”, “Апавяданні”, “Аповесці” і колькасць балаў: 10, 20, 30, 40, 50.
Амаль на ўсе пытанні дзеці давалі правільныя і дакладныя адказы, таму можна з упэўненасцю сказаць, што Алесь Якімовіч і яго кнігі не аставілі вучняў абыякавымі.

 |