Суббота
24.07.2021
18:25
Приветствую Вас Гость
RSS
 
Узденская районная детская библиотека
Главная Регистрация Вход
Меню сайта

Новости библиотеки

Пример


Мы - за ЗОЖ

Пример


Мы и безопасность

Пример


Читаем новинки!

Пример


Презентации

Пример


.

Пример

Пример

Пример


.

Пример


Главная » 2021 » Июль » 2 » Фальклорны куфэрак
10:09
Фальклорны куфэрак

  Ехалі з горкі скорагаворкі, а за імі пешкі тупалі пацешкі...

          Калі мы гаворым або чуем – гульня, а тым болей дзіцячая гульня, мы адразу ўяўляем нешта бесклапотнае, вясёлае, крыху несур’ёзнае, знаёмае са свайго далёкага дзяцінства або з паўсядзённага жыцця сучасных дзяцей. Для дарослых гульня – адпачынак ад сур’ёзных заняткаў (спартыўная або разумовая гульні), а для дзяцей – гэта асноўная форма дзейнасці, змест жыцця.

        Дзіцячыя гульні – жывая фальклорная з’ява. І раней і зараз яны перажываюць пастаянныя змены (пад уплывам часу, грамадскага і сямейна-бытавога ўкладу), якія адбіваюцца на іх бытаванні, функцыі і змесце.  Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету. Будучы вельмі простымі па форме і змесце, творы дзіцячага фальклору з’яўляюцца сродкамі разумовага і фізічнага выхавання дзіцяці ў розныя перыяды яго жыцця.

Забаўлянкі  весяляць дзіця, забаўляюць, узбуджаюць яго, робяць бадзёрым. Скарыстоўваючы пры гэтым розныя рухі пальчыкаў рук, стымулююць і актывізуюць маўленне.

Пацешкі выконваюць вялікую педагагічна-выхаваўчую ролю, прывучаюць дзяцей разумець дабро, быць праўдзівымі, добрасумленнымі, працавітымі.

Ніхто не можа забыць, як добра засыналася ў дзяцінстве пад бабуліны ці матуліны песенькі-калыханкі. Гэта мяккія, задушэўныя, пяшчотныя песні – першае, што чуе немаўля. Для кожнага ўзросту народ прыдумаў адпаведныя калыханкі. Яны знаёмяць дзяцей з навакольным светам, расказваюць пра свойскіх жывел, птушак, лясных звяроў. Прызначэнне калыханак – супакоіць, прысыпіць дзіця. Напоўненая пяшчотай і лірызмам калыханка з’яўляецца першай прыступкай,  па якой пачынаецца ўзыходжанне дзіцяці да мастацкіх моўных вышынь.

Казка – своеасаблівы фальклорны жанр, які спрыяе ўмацаванню ў дзяцей аптымістычнага жыцця, садзейнічае развіццю творчасці і фантазіі.

Дзіця нельга ўявіць сабе без казкі. “Калі пазбавіць дзяцей казак, – пісаў К.Чукоўскі, – то яны самі пачнуць іх выдумляць”.

Прыпеўкі, лічылкі, скорагаворкі развіваюць у дзяцей кемлівасць, увагу, спрыт, разважлівасць, назіральнасць.

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікае разгадванне загадак. Яны  з цікавасцю разгадваюць загадкі пра прадметы і з’явы прыроды, птушак і жывёл, прадметы быту, пра садавіну і гародніну.

Загадкі спрыяюць развіццю памяці, выхаванню паэтычнага пачуцця. Яны развіваюць назіральнасць і кемлівасць, вучаць параўноўваць, пашыраюць кругагляд.

       Эмацыянальная насычанасць фальклорных твораў мноствам выразна-выяўленчых сродкаў выклікае ў дзіцяці жаданне гаварыць трапна і прыгожа. І гэта натуральна, таму што жывое народнае слова прайшло праз сапраўдную маўленчую лабараторыю, у якой нараджаліся, адпрацоўваліся і выпрабоўваліся фанетычныя, лексічныя і сінтаксічныя скарбы нацыянальнай мовы. Менавіта таму вусная народная творчасць і вызначаецца такім шырокім колам вобразнасці і мастацкай дасканаласці, увогуле з’яўляецца невычэрпнай крыніцай красамоўства.

       Акрамя гэтага, творы дзіцячага фальклору з’яўляюцца важнай часткай камунікатыўнага вопыту дзяцей, сродкам  іх сацыялізацыі, даюць магчымагчымасць усведамляць сваё месца ў дзіцячай суполцы, дапамагаюць вырашаць пэўныя праблемы, выходзіць з канфліктных сітуацый.

Паважаныя дарослыя, знаёмце сваіх дзетак з творамі вуснай народнай творчасці з самага ранняга ўзросту! Запрашаем да нас у бібліятэку!

 

 

 

 

 

 

Категория: Новости библиотеки | Просмотров: 33 | Добавил: uzdadb | Теги: книга, детский фольклор, библиотека, узда, дети | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Вход на сайт

Мы работаем

Пример


Анонс

Пример


Kids.pomogut.by

Пример


Лучшие читатели

Пример


Детская книга

Пример


Памятные даты 2021

Пример


Проект "Весь год..

Пример


Проект "Литературн

Пример


Календарь
«  Июль 2021  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пользователей сайта :
Всего : 27
Новых за месяц : 0
Новых за неделю : 0
Новых вчера : 0
Новых сегодня : 0

Мужчин : 10
Девушек : 17



Архив записей