"Зноў восень да нас завітала"
гучныя чытанні вершаў беларускіх паэтаў
Цётка смуглявая восень –
Смутку падсыпала ў просінь.
Сонца за хмары хавае,
Лісце скубе, абрывае.
І зноў прыгажуня Восень завітала да нас у госці. Трэба паспець у паўсядзеннай марнасці налюбавацца яе фарбамі, бо гэтая прыгажосць хуткаплынная.
У першыя кастрычніцкія дзянькі да нас у дзіцячую бібліятэку завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзіцячых садкоў горада. Для маленькіх чытачоў мы падрыхтавалі цікавую праграму "Зноў восень да нас завітала". Спачатку дзеці пазнаёміліся з выставай кніг "Залатая чараўніца восень", дзе былі прадстаўлены вершы беларускіх дзіцячых паэтаў пра восень. Потым яны пасябравалі з Ваўчком-шэрым бачком, які прачытаў ім некалькі цікавых вершаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем слухалі вершы, адгадвалі загадкі, паказвалі свае артыстычныя здольнасці ў ролі чытальнікаў вершаў.

 |