Роднай мовы гук чароўны
Удзельнікамі наступнага мерапрыемства, праведзенага ў рамках Тыдня роднай мовы сталі вучні 3 “В” класа раённай гімназіі. Для іх была падрыхтавана гульня-віктарына “Роднай мовы гук чароўны”. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі школьнікі разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа ў свет роднай мовы. У гульнёвай форме хлопчыкі і дзяўчынкі праходзілі этапы віктарыны “Дом-загадка”, “З якой казкі?”, “Хто больш?”, “Скорагаворкі”, “Што на так?”, “Метаграмы”, “Самы разумны” і інш. У ходзе мерапрыемства школьнікі паказалі добрыя веды роднай мовы і паабяцалі часцей ужываць яе ў паўсядзённым жыцці.
 |