Бібліятэчныя вандроўкі па краіне нашых продкаў
6 верасня гасцямі аддзела па рабоце з дзецьмі сталі выхаванцы дзіцячага садка №3 нашага горада. Для іх была падрыхтавана інфармацыйна-адукацыйная гадзіна “Бібліятэчныя вандроўкі па краіне нашых продкаў”.
Мерапрыемства ставіла мэтаю сістэматызаваць веды дашкольнікаў аб традыцыях і звычаях беларускага народа; садзейнічаць узнікненню ў дзяцей пачуцця патрыятызму і гонару за свой народ; садзейнічаць развіццю камунікатыўных якасцей. Падчас мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа ў мінулае. Экскурсія па выставачнай зале Палаца культуры зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны пазнаёміліся з прадметамі побыту нашых продкаў, з творамі прыкладнога мастацтва.
Задача бібліятэкара заключалася ў стварэнні умоў для выхавання ўважлівых адносін да традыцый і звычаяў беларускага народа, фарміраванні інтарэсу да беларускіх народных святаў і традыцыяў; пашырэнні кругагляду дашкольнікаў. У чытальнай зале бібліятэкі бібліятэкар пазнаёміла маленькіх чытачоў з выставай “Чытаем беларускія кнігі”, падрыхтаванай да Дня беларускага пісьменства.
 |