Пятница
25.06.2021
12:43
Приветствую Вас Гость
RSS
 
Узденская районная детская библиотека
Главная Регистрация Вход
Меню сайта

Новости библиотеки

Пример


Мы - за ЗОЖ

Пример


Мы и безопасность

Пример


Читаем новинки!

Пример


Презентации

Пример


.

Пример

Пример

Пример


.

Пример


Главная » 2021 » Февраль » 24 » Інтэлектуальна-пазнавальны турнір моваведаў
09:18
Інтэлектуальна-пазнавальны турнір моваведаў

     Скарбонка роднай мовы

   Мова ёсць сродак зносiн нацыянальнай iдэнтыфiкацыi, сацыялiзацыi i далучэння дзяцей да агульнагiстарычных i нацыянальных культурных каштоўнасцей.

 Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзяцей да гэтых каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю  адносіцца да  стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.

  Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любові да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць.

  Напрыканцы  лютага штогод наша бібліятэка далучаецца да святкавання Дня роднай мовы. Тыдзень роднай мовы сёлета праходзіў пад назвай “Слова роднае – вечнасці след”. Насычаны і запамінальны, ён ахапіў амаль усе узроставыя катэгорыі нашых чытальнікаў.

  Так 18 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі для вучняў 7 “В” класа раённай гімназіі  быў арганізаваны  інтэлектуальна-пазнавальны турнір моваведаў “Скарбонка роднай мовы”. Удзельнікаў турніра чакала захапляльнае падарожжа ў свет роднай мовы, для гэтага хлопчыкам і дзяўчынкам спатрэбілася паклікаць на дапамогу толькі свае веды і фантазію. Напачатку школьнікі разбіліся на дзве каманды “Мікіты” і “Зоркі” і абралі капітанаў. Правялі невялікую “размінку”, падчас якой адгадвалі беларускія загадкі. А потым пачаўся сапраўдны турнір. Ён складаўся з асобных раундаў. Першы называўся “Перакладчыкі”. Каманды па чарзе перакладалі словы на беларускую мову. Па ўмовах спаборніцтва за кожны правільны адказ каманда атрымлівала жэтон. Наступны раўнд выявіў пераможцу ў уменні разгадваць шарады. У раундзе “Словаведы”, удзельнікам-камандам па чарзе неабходна было выбраць правільнае тлумачэнне прапанаванага слова. Прыгадаць свае веды пра фразеалагізмы давялося сямікласнікам у раундзе “Крылатая паштоўка”. Задача стаяла нялёгкая: разгадаць малюнак, у якім зашыфраваны фразеалагізм, назваць яго значэнне і прывесці прыклад ужывальнасці яго ў маўленні. Весела і дынамічна прайшоў раунд “Фразеалагічная ўгадайка”, падчас якога з дапамогай мімікі і жэстаў адзін з удзельнікаў каманды паказваў фразеалагізмы, а  астатнія – разгадвалі. Наступныя раунды “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Юныя паэты” таксама вызначаліся актыўнасцю і зацікаўленасцю школьнікаў. Турнір моваведаў не толькі выявіў пераможцаў (каманда “Зоркі”), але і падкрэсліў неабходнасць паглыбляць свае веды роднай мовы, беларускай культуры.

 

      

  

Категория: Новости библиотеки | Просмотров: 67 | Добавил: uzdadb | Теги: Узденская детская библиотека, інтэлектуальны-пазванальны турнір, моваведы, дзень роднай мовы, узда, Турнір | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Вход на сайт

Мы работаем

Пример


Анонс

Пример


Kids.pomogut.by

Пример


Лучшие читатели

Пример


Детская книга

Пример


Памятные даты 2021

Пример


Проект "Весь год..

Пример


Проект "Литературн

Пример


Календарь
«  Февраль 2021  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пользователей сайта :
Всего : 27
Новых за месяц : 0
Новых за неделю : 0
Новых вчера : 0
Новых сегодня : 0

Мужчин : 10
Девушек : 17



Архив записей