"Великие люди Минщины"
гістарычны партрэт
У 2018 годзе ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя Мінскай вобласці дзіцячая бібліятэка распачала пазнавальны гісторыка-краязнаўчы праект "Пазнаём Міншчыну разам".
У пачатку лютага для вучняў 4 "А" класа сярэдняй школы № 1 імя А.С.Пушкіна быў праведзены гістарычны партрэт "Великие люди Минщины". Дзеці пазнаёміліся з выдатнымі пісьменнікамі, навукоўцамі, спарцменамі, гісторыкамі і палітыкамі Мінскай вобласці. Асаблівы інтарэс у навучэнцаў выклікала экспрэс-віктарына, у ходзе якой удзельнікі даведаліся, што для кожнага з нас вельмі дарагая наша малая радзіма. Міншчына - гэта цудоўны край, зямля з векавой і асаблівай гісторыяй.
|