Ад прадзедаў спакон вякоў
Чалавек багаты сваім мінулым, гісторыяй, сваёй памяццю. Арганізацыя работы па азнаямленні чытачоў са спадчынай свайго народа адыгрывае найважнейшую ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. Даць дзецям веды аб сваім краі, асновах нацыянальнай культуры, практычным вопыце народа – значыць сфарміраваць беражлівыя адносіны да роднай спадчыны.
Краязнаўчая гасцёўня «Ад прадзедаў спакон вякоў» была арганізавана 2 лістапада ў чытальнай зале аддзела па рабоце з дзецьмі. Паўдзельнічаць у мерапрыемстве завіталі навучэнцы 3-4-х класаў раённай гімназіі. На пачатку сустрэчы дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, узгадалі нацыянальныя беларускія святы. Падчас віртуальнай вандроўкі ў музей народнага побыту вучні пазнаёміліся з прадметамі «даўніны далёкай» − хатнімі, гаспадарчымі рэчамі беларусаў. Моўныя здольнасці папрактыкавалі хлопчыкі і дзяўчынкі, разгадаўшы шараду «Пралеска».
|