У фокусе - Узда
Фарміраваць цікавасць да вывучэння гісторыі роднага краю пасродкам займальнага краязнаўства, выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнай спадчыны малой радзімы – такія задачы і мэты ставілі бібліятэкары аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі пры падрыхтоўцы краязнаўчай крыжаванкі “У фокусе - Узда”. Лёс малой радзмы – неад’емная частка нашай вялікай гісторыі. А гісторыя мае патрэбу ў тым, каб цяперашняе і наступныя пакаленні з цікавасцю збіралі і вывучалі ўсё, што з ёю звязана.
Удзельнікі мерапрыемства спачатку адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў гісторыю. Вандроўка па вуліцах роднага горада была цікавай і пазнавальнай. Дзеці даведаліся пра гістарычнае мінулае і культурную спадчыну Уздзеншчыны, адкрылі для сябе шмат новага. А пасля разам разгадвалі крыжаванку.
 |