"Роднага краю чароўнасць"
краязнаўчы калейдаскоп
Пад такой назвай 6 чэрвеня прайшоў краязнаўчы калейдаскоп для дзяцей летняга аздараўленчага лагера раённай гімназіі.
Спачатку хлопчыкам і дзяўчынкам была прапанавана інтэлектуальная гульня “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”. Дзеці падзяліліся на 2 каманды і кожная з каманд выбірала сабе пэўную катэгорыю: “Наш горад – Узда”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Усё пра бульбу”, “Народныя святы і абрады”, “Скарбонка мудрасці” і колькасць балаў ад 10 да 50.
Пасля гульні дзецям быў паказаны фільм “Радзіме”, які прадстаўляў сабою падарожжа па Уздзеншчыне. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем глядзелі гэты фільм і выражалі буру эмоцый, калі бачылі знаёмыя мясціны свайго горада.


 |