Таямніцы бабулінага куфэрка
Што трэба зрабіць, каб новыя пакаленні далучаліся да беларускай мовы? Як выхаваць у малых павагу да роднага слова, роднай культуры? Заняткаў для гэтага ў школьнай ці дашкольнай установе можа быць недастаткова, таму на дапамогу педагогам прыходзяць бібліятэкары. У аддзеле па рабоце з дзецьмі цэнтральнай бібліятэкі вялікую ўвагу надаюць рабоце па захаванні нацыянальнай культуры, абуджэнню павагі да слова, развіцці інтэлектуальнай, эстэтычнай асобы чытача, выхванні павагі да ўсяго роднага, беларускага.
У рамках Тыдня роднай мовы выхаванцы РЦРД “Вясёлка”, якія наведалі 23 лютага чытальную залу аддзела па рабоце з дзецьмі, здзейснілі падарожжа ў мінулае пад назвай “Таямніцы бабулінага куфэрка”. Госцем мерапрыемства стала таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч. Напачатку сустрэчы бібліятэкар рассказала дзецям пра Міжнародны дзень роднай мовы, наколькі важна кожнаму чалавеку валодаць роднай мовай, любіць і шанаваць яе. Потым з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі дзеці здзейснілі віртуальную вандроўку ў музей беларускага побыту, даведаліся пра традыцыі і абрады беларусаў. Галіна Міхайлаўна, пазнаёміла дзетак са сваімі кнігамі, прачытала некаторыя свае вершы, загадала загадкі, а на развітанне падарыла некаторыя кнігі са сваім подпісам дзіцячаму садку.
 |