"З любоўю да мовы"
літаратурная сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі
Таццянай Цехнебедзінай
22 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы і праекта "Весь год встречаем мы гостей" дзіцячую бібліятэку наведала Таццяна Цехнебедзіна, член саюза пісьменнікаў Беларусі. На сустрэчу з пісьменніцай былі запрошаны вучні 3 "В" класа раённай гімназіі. У пачатку сустрэчы дзяцей віталі вядучая, бібліятэкар Козіч Вікторыя, і Васілінка, бібліятэкар Іванова Таццяна. Яны пазнаёмілі навучэнцаў з жыццём і творчасцю Т.Цехнебедзінай. Таццяна Віктараўна чытала казкі, вершы, урыўкі са сваіх твораў, расказвала цікавыя гісторыі са свайго дзяцінства. Дзеці з задавальненнем слухалі пісьменніцу, удзельнічалі ў гульні-блытанцы па казках аўтара. Таццяна Віктараўна з радасцю давала аўтографы і адказвала на пытанні дзяцей.
Незвычайная сустрэча з казачніцай напэўна запомніцца ім надоўга, і, несумненна, дзеці з нецярпеннем будуць чакаць новай сустрэчы з пісьменніцай.



|