Лялечны спектакль па казцы А.Якімовіча "Першае яечка"
«Гэта старая, старая казка» - мерапрыемства, якое прайшло ў дзіцячай бібліятэцы напярэдадні юбілейнай даты пісьменніка-земляка А.І. Якімовіча. Пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка прыйшлі выхаванцы з ЦРД “Вясёлка”. Спачатку супрацоўнік бібліятэкі коратка расказала пра некаторыя цікавыя факты з жыцця пісьменніка, асабліва звярнулі ўвагу на яго дзяцінства.
Затым дзецям бібліятэкар пачытала казку “Вераб’ёвы госці”.
Больш за ўсё дзеці чакалі лялечны спектакль. Супрацоўнікі бібліятэкі для іх падрыхтавалі казку А. Якімовіча “Першае яечка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі вельмі ўважліва і з цікавасцю сачылі за лялечнымі персанажамі. Затым адказалі на пытанні і параўналі яе з рускай народнай казкай “Курачка Раба”.
Напрыканцы мерапрыемства ўдельнікі нашага мерапрыемства пазнаёміліся з творамі А. Якімовіча на кніжнай выставе.
 |