Четверг
21.02.2019
11:08
Приветствую Вас Гость
RSS
 
Узденская районная детская библиотека
Главная Регистрация Вход
Меню сайта

Новости библиотеки

Пример


Год малой родины

Пример


Конкурсы

Пример


Лето и библиотека

Пример


Презентации

Пример


...

Пример


Выставка

Пример


Духовный оберег

Пример


Наши достижения

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 37

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пользователей сайта :
Всего : 19
Новых за месяц : 0
Новых за неделю : 0
Новых вчера : 0
Новых сегодня : 0

Мужчин : 6
Девушек : 13



.

Пример

Пример

Пример


.

Пример


Главная » 2019 » Январь » 18 » Памяць пра славутага земляка
12:56
Памяць пра славутага земляка

"Памяць пра славутага земляка"

     Напярэдадні дня нараджэння нашага славутага пісьменніка-земляка Алеся Якімовіча на нашу пошту прыйшоў ліст ад калег з Брылёўскай сельскай бібліятэкі Магілёўскага раёна з матэрыялам аб правядзенні літаратурнай гадзіны "Сябра і настаўнік юных", прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка.

     Вялікі дзякуй калегам за матэрыял і мы вельмі рады, што творчасць нашага земляка выклікае цікавасць у сучасных дзяцей і падлеткаў. Творчых вам поспехаў, калегі!

     Знаёмцеся, калі ласка, з дасланым матэрыялам!

     Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што Алесь Іванавіч Якімовіч нарадзіўся 17 студзеня 1904 г. у вёсцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Ён зрабіў найвялікі ўнёсак у развіццё і станаўленне беларускай літаратуры для дзяцей, і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў рабіў усё, каб маленькія беларусы мелі свае любімыя чытанкі. Менавіта Алесь Якімовіч стаяў ля вытокаў стварэння ў 1924 г. часопіса "Бярозка" (раней ён называўся "Беларускі піянер" і "Іскры Ільіча"), на старонках якога пачыналі свой творчы шлях многія беларускія літаратары.

     На падрыхтаванай кніжнай выставе знайшлі сваё месца кнігі і публікацыі юбіляра. Удзельнікі сустрэчы Андрэй Шыпіцын, Макар Меляшкоў, Аліна Кавалёва, Аляксей Сіманькоў, Аляксандр Дайнека, Яўген Бірукоў і Сяргей Сіманькоў прачыталі вершы і казкі Алеся Якімовіча.

     Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў больш падрабязна спыніўся на дзяцінстве А.Якімовіча, яго неадольным імкненні да вучобы і кніжнага сусвету. І пакручасты лёс пісьменніка спрыяў гэтым памкненням — нават сам Якуб Колас выкладаў юнаму Алесю асновы літаратуры. І памяць пра гэтыя непаўторныя ўрокі Якімовіч пранёс праз усё жыццё.

          

          

Категория: Новости библиотеки | Просмотров: 43 | Добавил: uzdadb | Теги: Брылёўская сельская бібліятэка Магі, Узденская детская библиотека, А.Якімовіч, узда | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Вход на сайт

Анонс

Пример


Лучшие читатели

Пример


...

Пример


Проект "Весь год..

Пример


Проект "С книгой

Пример


Проект "Пазнаём...

Пример


Проект "І родны...

Пример


Проект "У пісьменн

Пример


Проект "Литературн

Пример


Минская областная

Пример


Поиск

Календарь
«  Январь 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Архив записей