Сказки дедушки Митрия
17 лютага 2021 года ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі Д. Вінаградава “Сказки дедушки Митрия”. На сустрэчу з пісьменнікам былі запрошаны вучні 4 “В” класа сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы.
Кожная сустрэча з аўтарам праходзіць цікава, яна далучае дзяцей да чытання. Займальны свет кніжных герояў дорыць новыя адкрыцці і незвычайныя сустрэчы, нясе радасць ад знаёмства з добрай кнігай. Так адбылося і ў гэты раз. Вучні з непадробнай цікавасцю і ўвагай слухалі пісьменніка, яго аповед пра сваё жыццё і творчасць. Вялікім падарункам для дзяцей стала знаёмства з новай кнігай аўтара серыі“Сказки дедушки Митрия”. Захопленыя пачутымі гісторыямі, школьнікі задавалі аўтару пытанні, а напрыканцы сустрэчы атрымалі ў падарунак кнігу яго твораў з аўтографам.
 |