“Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш…”
Тыдзень беларускай мовы
У нашай бібліятэцы ўжо стала традыцыяй праводзіць Тыдзень беларускай мовы. Вось і сёлета ярка і запамінальна ён прайшоў з 20 па 25 лютага. У гэтым годзе Тыдзень праходзіў пад назвай “Беларускае роднае слова, ты на крылах бусліных ляціш…”.
Тыдзень беларускай мовы быў адкрыты сустрэчай з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Галінай Міхайлаўнай Нічыпаровіч “З добрай кнігай прызначана сустрэча”. На сустрэчу з аўтарам у бібліятэку завіталі вучні 3-х класаў раённай гімназіі.
Цікавы аповед пра сваё жыццё, пра творчы шлях, знаёмства з творамі для дзяцій і з новай кніжкай вершаў “Загадкавы свет” – усё гэта падаравала Галіна Нічыпаровіч сваім юным сябрам, чытачам дзіцячай бібліятэкі. Усе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі ўзяць аўтограф у пісьменніцы і сфатаграфавацца з ёй на памяць.


У наступныя дні Тыдня маленькіх чытачоў чакалі: кніжная выстава-знаёмства з беларускай дзіцячай кнігай “Чытайце, чытайце, старонкі гартайце”, інтэрактыў “Кола беларускіх святаў”, ярмарка народнай мудрасці “Пішам разам па-беларуску”.

 |