Понедельник
25.03.2019
15:16
Приветствую Вас Гость
RSS
 
Узденская районная детская библиотека
Главная Регистрация Вход
Меню сайта

Новости библиотеки

Пример


Год малой родины

Пример


Конкурсы

Пример


Лето и библиотека

Пример


Презентации

Пример


...

Пример


Выставка

Пример


Духовный оберег

Пример


Наши достижения

Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 37

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пользователей сайта :
Всего : 20
Новых за месяц : 1
Новых за неделю : 1
Новых вчера : 0
Новых сегодня : 0

Мужчин : 6
Девушек : 14



.

Пример

Пример

Пример


.

Пример


Главная » 2019 » Март » 6 » Тыдзень роднай мовы "У родным краі - як у раі!"
16:14
Тыдзень роднай мовы "У родным краі - як у раі!"

 Тыдзень роднай мовы

"У родным краі - як у раі!"

     У нашай бібліятэцы ўжо стала традыцыяй праводзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  Вось і сёлета ён прайшоў з 19 па 22 лютага пад назвай "У родным краі - як у раі!". Кожны дзень мы паспрабавалі напоўніць яго цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі, змястоўнымі, карыснымі і даступнымі для тых, хто цікавіцца родная культурай. Удзел у Тыдні прыняло шмат чытачоў дзіцячай бібліятэкі, не толькі маленькіх, але і дарослых.

     А пачаўся Тыдзень роднай мовы з літаратурнага лато "І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы". Кожны, хто наведаў у гэты дзень бібліятэку, змог атрымаць картку са словамі, які ўжываліся на тэрыторыі Беларусі некалі, а некаторыя з іх сустракаюцца і цяпер. Карыстальнік карткі павінен быў даць азначэнне слоў, запісаць іх і прыняць удзел у розыгрышы.

   

     20 лютага ў дзіцячай бібліятэцы адбылося літаратурнае інтэрв’ю “Пагаворым пра юбіляраў”. Усе чытачы змаглі праверыць свае веды пра жыццё і дзейнасць беларускіх мастакоў слова, юбілеі якіх беларусы святкуюць у гэтым годзе. Чытачы самі выбіралі пытанні, на якія будуць адказваць, а таксама вызначалі іх колькасць. Яны называлі аўтараў кніг паэзіі, прозы, казак, пералічвалі іх творы. Без памылак адказалі каго лічаць “беларускім Андэрсанам”, крыху задумаліся над пытаннямі - хто з пісьменнікаў-юбіляраў з’яўляецца міністрам інфармацыі РБ і хто з’яўляецца адным з заснавальнікаў часопіса “Вясёлка” і інш.

         

     Да спадобы чытачам прыйшліся інфармацыйны калейдаскоп «Роднае слова вуснамі паэтаў» і гадзіна беларускай культуры «Па-беларуску кажуць так...», дзе кожны жадаючы змог прачытаць вершы любімых беларускіх паэтаў, паказаць сябе лепшым знаўцам рогднай мовы.

     З першага дня Тыдня ў дзіцячай бібліятэцы працавала выстава работ раённага агляду-конкурсу аўтарскіх дыдактычных гульняў і дапаможнікаў педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі і вучэбна-педагагічных комплексаў па навучанні дзяцей дашкольнага ўзросту беларускай мове упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта пад назвай "Я мову родную люблю". Усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з вялікай колькасцю цікавых, змястоўных, творчых работ.

      

     У кожнага чалавека ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова найпрыгажэйшая. Пад час правядзення Тыдня, было вызначана, што наша родная мова - беларуская, і для нас яна самая прыгожая. 

Категория: Новости библиотеки | Просмотров: 19 | Добавил: uzdadb | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Вход на сайт

Анонс

Пример


Лучшие читатели

Пример


...

Пример


Проект "Весь год..

Пример


Проект "С книгой

Пример


Проект "Пазнаём...

Пример


Проект "І родны...

Пример


Проект "У пісьменн

Пример


Проект "Литературн

Пример


Минская областная

Пример


Поиск

Календарь
«  Март 2019  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив записей