Сем цудаў Беларусі
15 чэрвеня 75-гадовы юбілей адзначыў чалавек вялікага таленту, актыўны грамадскі дзеяч, асветнік, публіцыст, перакладчык, краязнаўца Анатоль Бутэвіч. У творчым багажы лiтаратара — дзясяткi кнiг гістарычнай прозы і гісторыка-дакументальнай літаратуры. Усю сваю невычарпальную энергію аўтар прысвячае гісторыі і культуры Беларусі.
У віртуальную вандроўку “Сем цудаў Беларусі”, прысвечаную творчасці Анатоля Бутэвіча, адправіліся госці чытальнай залы аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Бібліятэкар спачатку пазнаёміла школьнікаў з кніжнай выставай “Адкрывальнік беларускіх цудаў”, на якой сабраны шматлікія выданні аўтара для чытачоў рознага ўзросту, а далей, з дапамогай мультымедыйная прэзентацыі, усе разам здзейснілі цікавае віртуальнае падарожжа ў мінулае. Дзеці даведаліся пра лёс славутых асоб і постацей, прыадчынілі таямніцы гістарычных мясцін роднага краю.
 |