Праект "Радыёсэлфі"
Прывітанне, сябры!
Прапануем вам прыняць удзел у новай рубрыцы праграмы для дзяцей і падлеткаў «ДНК» – «Радыёсэлфі».
Вы рэгулярна расказваеце пра сябе ў інстаграме? Запісваеце відэа ў цік-току? Чаму б на паспрабаваць аўдыя-фармат?
Уключыце дыктафон і пачніце «Прывітанне, мяне зваць так, мне столькі та гадоў, слухаю радыё «Культура», люблю праграму «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» (можна па-руску) і далей на ваш выбар: падзяліцеся рэцптам любімага пячэння, раскажыце пра гурток, у якім займаецеся, распавядзіце смешны ці павучальны выпадак са свайго жыцця. Раскажыце, які ў вас жыццёвы дэвіз, якімі прынцыпамі і правіламі вы кіруецеся. раскажыце, кім хочаце быць і што для гэтага робіце. Раскажыце пра любімыя кіно ці кнігі, пра сваіх сяброў, як плануеце выбіраць прафесію. ці як вырашаеце канфлікты з бацькамі. Хранаметраж – 3-5-7 хвілін.
Аўдыя дасылаць у тэлеграм @DNK_kultura_bot. Не забывайце прадстаўляцца. Аўдыя будзе адманціравана і прагучыць у эфіры праграмы «ДНК» на канале «Культура» Беларускага радыё (102.9 fm у Мінску, radiokultura.by). Лепшыя радыёсэлфі будуць апублікаваныя на нашым тэлеграм-канале https://t.me/dnk_kultura.
У канцы вясны зладзім інтэрнэт-галасаванне і ўзнагародзім сувенірамі аўтараў самых цікавых аповедаў! |