Четверг
30.11.2023
11:52
Приветствую Вас Гость
RSS
 
Отдел по работе с детьми Узденской ЦРБ
Главная Регистрация Вход
»
Меню сайта

Новости библиотеки

Пример


Мы - за ЗОЖ

Пример


Мы и безопасность

Пример


Читаем новинки!

Пример


Толерантность

Пример


Презентации

Пример


.

Пример

Пример

Пример


.

Пример


Главная » 2016 » Январь » 21 » "Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем"
16:59
"Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем"

Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем

     Юным і дарослым чытачам добра вядомы шматлікія творы старэйшага беларускага дзіцячага пісьменніка, цудоўнага казачніка, аўтара шматлікіх апавяданняў і аповесцей, выдатнага перакладчыка Алеся Якімовіча.

     Нарадзіўся Алесь Іванавіч Якімовіч на Уздзеншчыне, у вёсцы Чурылава, 17 студзеня 1904 года. Рана спазнаў смак сялянскага хлеба: быў пастушком, дапамагаў бацьку па гаспадарцы. У школу пайшоў, калі споўнілася восем гадоў. Прага да вучобы прывяла ў 1921 годзе юнака ў Мінскі педагагічны тэхнікум. У 1926 годзе А. Якімовіч заканчвае педагагічны тэхнікум, а праз чатыры гады і Беларускі дзяржаўны універсітэт. У пачатку 1923 года часопіс ”Маладняк” змясціў яго першы літаратурны твор – верш ”Вясна”.

     Творчасць Алеся Іванавіча прысвечана дзецям, аднак пісьменнік марыў аб тым, каб і дарослыя мелі такую ж душу і чулае сэрца, як у дзіцяці. Ён шмат працаваў, і ўжо ў 21 год у яго выйшлі дзве кнігі: “Вершы” і “Гул бубна”. Пазней з’явіліся творы “Каваль Вярнідуб”, “Казка пра смелага вожыка”, “Вераб’ёвыя госці”, “Браты Лазоўскія”. Кожная з гэтых кніг напоўнена цяплом душы пісьменніка, любоўю да малышоў.

     У апрацоўцы Алеся Іванавіча асобнымі выданнямі выйшла шмат беларускіх казак, а таксама зборнікі “Каток – залаты лабок”, Людзей слухай, а свой розум май”, “Бацькаў дар”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”. Алесь Якімовіч быў сапраўдным казачнікам.  Яго казкі вучаць любові да сваёй зямлі, да людзей, вучаць мудрасці і дабрыні.

     Імя  Алеся Якімовіча носіць ДУА “Зенькавіцкая базавая школа”, у якой у 1985 годзе быў створаны літаратурны музей пісьменніка. Кожны год у школе праводзіцца Тыдзень, прысвечаны Алесю Якімовічу. І сёлетні год стаў не выключэннем.  

     20 студзеня супрацоўнікі раённай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі для вучняў 5-9 класаў ДУА “Зенькавіцкая базавая школа імя А.Якімовіча” літаратурна-інтэлектуальную гульню “Знаёмцеся, дзеці, з Якімовічам Алесем”. Спачатку з вучнямі ўспомнілі біяграфічныя звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Пасля для гульні былі вылучаны дзве каманды: “Лёгкі хлеб” і “Смелы вожык”.  Кожная каманда выбірала сабе тэму, па якой патрэбна было адказаць на пытанні: “Пра пісьменніка”, “Казкі”, “Казкі ў апрацоўцы”, “Апавяданні”, “Аповесці” і колькасць балаў: 10, 20, 30, 40, 50. Удзельнікі абедзвюх каманд давалі дакладныя адказы амаль на ўсе пытанні.

     Напрыканцы гульні, пакуль журы падлічвала балы, усе прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Шчыры сябар юных – Алесь Якімовіч”, а таксама для іх была прапанавана казачная вандроўка “Слухай – запамінай!” па прыказках, якія сустракаліся ў казках А. Якімовіча.

     Падлічыўшы балы, журы вызначыла каманду-пераможцу. Ёй стала каманда “Лёгкі хлеб”.

     Мы былі вельмі ўражаны адказамі дзяцей, таму можна з упэўненасцю сказаць, што разумны і шчыры сябар дзяцей, Алесь Якімовіч, сваімі кніжкамі, якія вызначаюцца навізной і сваеасаблівасцю аўтарскага бачання свету, знайшоў шлях да іх сэрцаў.

 

Категория: Новости библиотеки | Просмотров: 2453 | Добавил: uzdadb | Теги: Алесь Якимович, детская библиотека, узда, Зеньковичская базавая школа | Рейтинг: 3.0/2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Вход на сайт

Мы работаем

Пример


Анонс

Пример


Kids.pomogut.by

Пример


Лучшие читатели

Пример


Детская книга

Пример


2023 год

Пример


Памятные даты 2023

Пример


Проект

Пример


Проект "Литературн

Пример


Календарь
«  Январь 2016  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Пользователей сайта :
Всего : 30
Новых за месяц : 0
Новых за неделю : 0
Новых вчера : 0
Новых сегодня : 0

Мужчин : 11
Девушек : 19



Архив записей