Глебка Пятро
ГЛЕБКА ПЯТРО (06.07.1905 – 18.12.1969) Пятро Фёдаравіч Глебка нарадзіўся 6 ліпеня 1905 года ў вёсцы Вялікая Уса на Уздзеншчыне ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова быў сакратаром …